Прудо́к. Сустракаецца таксама варыянт Рагаўскі́ Прудо́к, Ро́гаўскі Прудо́к, Прудо́к Раго́жскі (, ) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Свенскага сельсавета.
Назва Назва звязана з існаваннем тут стаўка (прудка). Яшчэ і цяпер сустракаюцца палі ад стаўка, а таксама дзікія камяні (жорны).
Геаграфія
Геалогія За 0,5 км на ўсход ад вёскі, у пойме ракі Пацэя знаходзіцца Пацэйскае радовішча мелу. Пластавы паклад звязаны з адкладамі каньякскага ярусу (верхні мел). Ва ўскрышы залягаюць пяскі, супескі.
Насельніцтва 2011 год — 190 чалавек 2010 год — 206 чалавек 1999 год — 283 чалавекі 1910 год — 856 чалавек
Гісторыя Жыхары в. Прудок, відаць, паходзяць з суседняй вёскі Рагі. Аб гэтым сведчыць надпіс на карце 1777 года — Прудок Рагоскі, дзе былі запруда і млын на р. Козел. У 1884 годзе ў Баханскай воласці Быхаўскага павета, 71 двор, у т. л. 1 кравецкі, 1 калёсны, 462 жыхары, хлебазапасны магазін. Да Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 году многа жыхароў выехалі ад беззямелля ў Сібір, напрыклад, у былую . У 1954—1961 гадах цэнтр Прудоцкага сельсавета.
Інфраструктура У вёсцы дзейнічаюць крама і сельскі клуб.
Вядомыя асобы І. В. Ісаенкат. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с. (нар. 1922) — Герой Сацыялістычнай Працы В. Ц. Марушэнка (нар. 1926) — Герой Сацыялістычнай Працы
Спасылкі
Катэгорыя:Свенскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Слаўгарадскага раёна