Япо́нскія астравы (, ніпон рэто) — архіпелаг у заходняй частцы Ціхага акіяна, які складаецца з 6852 астравоў (толькі 430 з іх населена) і займае плошчу 377 944 км². На тэрыторыі Японскіх астравоў месціцца дзяржава Японія. Насельніцтва - 126 351 209 чал.

Геаграфія Японскія астравы ўяўляюць сабою тры буйныя астраўныя дугі, якія працягнуліся ад праліва Лаперуза на поўначы да невялікага архіпелага Сакісіма ў групе Рукю на поўдні. Агульная працягласць - 2896,27 км. Найбольшым па плошчы з'яўляецца востраў Хонсю (Хонда), які займае 227 962,59 км². Іншыя буйныя астравы — Хакайда (83 500 км²), Кюсю (35 640 км²), Сікоку (18 803,68 км²).

Японскія астравы пачалі фарміравацца ў выніку субдукцыі (напаўзання) тэктанічных пліт прыкладна 700 - 500 млн. гадоў таму. Працэс фарміравання працягваецца да нашага часу, суправаджаецца сталымі вулканічнымі вывяржэннямі і адкладаннямі асадкавых парод. 75% плошчы астравоў займаюць горы. Самая высокая — вулкан Фудзіяма (3776 м) на востраве Хонсю. На гэтым жа востраве месціцца самая буйная нізіна (17 000 км²). Астравы знаходзяцца ў сейсманебяспечнай зоне (гл. Сейсмічныя хвалі) Зямлі. Тут часта здараюцца землятрусы.

На самым поўдні Японіі існуюць атолы Мінаміторы і Акінаторы каралавага паходжання, аднак іх не заўсёды далучаюць да Японскага архіпелага.

Спіс астравоў Ніжэй у табліцы пералічаны найбольш важныя астравы і астраўныя групы Японіі:

Назва Плошча, км² Геаграфічныя каардынаты Хонсю 227 962,59 Садо 855,26 Хакайда 83 500 Сікоку 18 803,68 Кюсю 35 640 Цусіма 696,3 Ікі 138,5 Рукю 4 642,11 Ідзу¹ 303,39 Агасавара¹ 73 Кадзан¹ 30 Окі 346,1 Хекура 0,55 Рэбун 80 Рысіры 182,11 Акусіры 142,97 Ягісіры 5,34 Тэўры 5,5 ¹Часам аб'ядноўваюцца ў групу астравоў Нампо

Насельніцтва Японскі архіпелаг — адно з самых шчыльна населеных месцаў на Зямлі. Паводле ацэнкі 2013 г., на ім жыло 127 253 075 чал. (334,5 чал./км²). Этнічны склад насельніцтва амаль аднародны. 99,4% ад усіх насельнікаў Японіі — гэта карэнныя жыхары, японцы. Карэнным этнасам Хакайда таксама з'яўляюцца айны. На астравах Агасавара жывуць еўрапейска-палінезійскія крэолы. Невялікую частку гарадскога насельніцтва прадстаўляюць выхадцы з іншых краін, пераважна карэйцы.

Галерэя

Спасылкі Formation history of the Japanese Islands Amanda Briney, Islands of Japan. Geography of the Four Major Islands of Japan Climate information for Japan

Катэгорыя:Архіпелагі Катэгорыя:Астравы Ціхага акіяна Катэгорыя:Геаграфія Японіі Катэгорыя:Астравы Японіі Катэгорыя:Астравы Азіі