Касцё́л Дабраве́шчання Найсвяце́йшай Дзе́вы Мары́і і кля́штар брыгі́так., або Касцё́л Звестава́ння Найсвяце́йшай Дзе́вы Мары́і і кля́штар брыгі́такСайт catholic.by — помнік архітэктуры ранняга барока (так званага любельскага тыпу рэнесанснага касцёла.) з элементамі готыкі і рэнесансу., пабудаваны ў 1634—1642 гадах на вуліцы ЯзерскайЯна ж Азёрная, у крыніцах даюцца абедзве назвы, але каб пазбегнуць блытаніны тут і далей выкарыстоўваецца назва Язерская. (пазней вул. Скідзельская, Купецкая, Брыгіцкая), забудова якой на той час была драўлянай.

Ансамбль з'яўляецца адной з дамінант горада. Размешчаны ў гістарычным цэнтры Гродна па адрасе вуліца Карла Маркса, 27. Ансамбль былога кляштара брыгітак уключае касцёл, жылы корпус, драўляны лямус і каменную агароджу з брамай. Ансамбль з'яўляецца помнікам архітэктуры другой катэгорыі.

У архітэктурных дэталях брыгіцкага касцёла і кляштара відаць прыкметнае адхіленне ад класічных барочных форм. Гэта праявілася ў досыць вольнай трактоўцы капітэлей пілястраў карынфскага ордара, у дэкаратыўным аздабленні парталаў і асабліва — у архітэктурных матывах брам, якія толькі аддалена нагадваюць формы заходнееўрапейскай архітэктуры.. У іх невядомы беларускі майстар, атрымаўшы пэўную свабоду ад фундатара, праявіў сваё самабытнае выяўленчае дараванне..

На думку даследчыкаў, касцёл брыгітак з'яўляецца адным з самых ранніх аўтэнтычных узораў барочнага двухвежавага фасада ў сакральным дойлідстве Беларусі, а спалучэнне ў ім рэнесансных і барочных рыс надае яму асаблівую пераканаўчасць і адметнасць..

У двары комплексу захаваўся ўнікальны, самы старажытны ў Беларусі, драўляны будынак — лямус. У архітэктуры і канструкцыях гэтай пабудовы знайшлі сваё адлюстраванне традыцыі беларускага народнага дойлідства..

Кляштар — вельмі цікавы помнік архітэктуры, бо захаваўся да нашых дзён амаль без перабудоў.

Св. Брыгіта і ордэн брыгітак thumb|left|Св. Брыгіта. Роспіс алтара ў Södermanland, Швецыя, каля 1480 года. thumb|«Мроі Брыгіты». Хрыстос паўстаў з мёртвых, паказвае Свой працяты дзідай бок і натхняе Брыгіту на напісанне яе «Адкравенняў». Каля 1530 г., мініяцюра з кляштара Сіён, Англія. Назва «брыгіткі» паходзіць ад імені дачкі шведскага князя Біргера Персана — Брыгіты (у шведскай транскрыпцыі Біргіта). Нарадзілася Брыгіта ў 1302 годзе. Ва ўзросце 16 гадоў выйшла замуж за князя Ільфана, ад якога мела 8 дзяцей. Паводле паданняў была набожнай і на працягу жыцця надыктоўвала духоўнікам думкі, якія пасля яе смерці былі складзены ў асобны твор, выдадзены ў 1492 годзе пад назвай «Адкравенне святой Брыгіты».

Твор «Адкравенне святой Брыгіты» можна характарызаваць не толькі як апавяданне пра трансцэндэнтныя (недасягальныя для чалавечага розуму) перажыванні, але і як прыпавесць (або казанне), дзе аўтар угаворвае, ганьбіць, прарочыць. Мроі Брыгіты з'яўляюцца па сутнасці алегорыямі, паэтычнымі фігурамі, уласцівымі жанру Адкравення. Каталіцкая царква хоць і прызнала «Адкравенне» карысным для навучання вернікаў, але не прызнала яго праўдзіва дагматычным.

Пасля смерці мужа, у 1334 годзе Брыгіта заснавала ордэн Збавіцеля ў мясцовасці Вадстэн у Паўднёвай Швецыі, які пасля стаў называцца брыгіцкім. У 1349 годзе ордэн быў зацверджаны Папам Рымскім. Паводле статута, які напісала сама Брыгіта, асноўнай мэтай ордэна было пашырэнне культу мук Хрыста і культу Маці Божай. Статут новага ордэна быў не вельмі суровым і набліжаўся да статута св. Аўгусціна. Наадварот, суровым было стаўленне да развітання са светам праз пастаянны напамін пра смерць. Таму перад уваходам на хоры ў касцёлах брыгітак стаялі катафалкі, а абатысы штодзённа вадзілі манашак на мясцовыя могілкі. Само заснаванне ордэна лічылася праявай культу Дзевы Марыі. У статуце было запісана імкненне адпавядаць парнасці чалавека — пажадана было ў кожным горадзе засноўваць парныя кляштары — жаночы і мужчынскі. Але найчасцей кляштары ўзнікалі толькі жаночыя, так было і ў Рэчы Паспалітай.

Ордэн распаўсюдзіўся ў Паўночнай Еўропе. Нягледзячы на тое, што некалькі кляштараў брыгітак мелася ў Францыі і Італіі, у асноўным ордэн быў пашыраны ў Швецыі, Англіі і Паўночнай Германіі. На вуліцах гарадоў менавіта гэтых краін можна было ўбачыць манашак у попельных рызах і плашчах, зашпіленых на драўляныя гузікі. Але з перамогай Рэфармацыі ў вышэйзгаданых краінах, маёмасць ордэна была канфіскавана, а кляштары распушчаны. Ордэну быў нанесены моцны ўдар, ад якога ён не аправіўся, таму брыгіцкія кляштары былі рэдкімі і малавядомымі.

На тэрыторыі сучаснай Беларусі існавала толькі два кляштары брыгітак: у Гродне і ў Бярэсці. Аднак кляштар у Бярэсці быў перанесены ў Луцк і пра яго звестак не захавалася. Такім чынам, адзіны кляштар брыгітак захаваўся ў Гродне..

Гісторыя касцёла і кляштара брыгітак

Часы Рэчы Паспалітай thumb|left|Заснавальнік касцёла Крыштаф Весялоўскі. thumb|right|Лічыцца, што на карціне Гілярыя Хаецкага «Святое сямейства», адлюстравана сям'я Весялоўскіх — фундатараў касцёла. thumb|right|Партрэт Грызельды Сапегі, прыёмнай дачкі К. Весялоўскага (1630, невядомы мастак).Пасля яе смерці К. Весялоўскі не толькі не забраў сабе вялікую маёмасць Грызельды, але і на свае сродкі пабудаваў жаночы кляштар у Гродне. Заснавальнікамі кляштара брыгітак лічацца надворны маршалак літоўскі Крыштаф Весялоўскі і яго жонка Аляксандра Марыяна з Сабескіх, якія ў 1634 годзе запрасілі ў Гродна ордэн брыгітак і надалі яму некалькі зямельных участкаў у самім горадзе і фальваркі ў Гарадзенскім і Ваўкавыскім паветах. Прычынай надання, пэўна, была смерць прыёмнай дачкі Грызельды. Дзякуючы фундацыі Весялоўскага ў 1636 годзе быў пабудаваны спачатку драўляны, а ў 1642 годзе і мураваны касцёл па праекту італьянскага архітэктара Бенедэта Молі ў стылі ранняга барока. Першыя 8 сясцёр-брыгітак на чале з Даротай Фірлей прыбылі ў Гродна з Любліна ў 1634 годзе і пасяліліся спачатку ў драўляным лямусе, пабудаваным у тым жа годзе. Ужо 6 снежня 1636 года адбыўся ўрачысты ўваход васьмі сясцёр-брыгітак у манастыр. У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў Гродне захоўваецца «Рэестр маёмасці кляштара брыгітак» ад 1636 года, дзе пералічаны званы, літургічныя ўборы, палатно, посуд, скрыні і зялёная шафа.. У студзені 1637 года ў касцёл перавезлі з Вільні прах Грызельды, а ў красавіку тут пахавалі Крыштафа Весялоўскага. Кароль Уладзіслаў Ваза выдаваў кляштару прывілеі ў 1638 і 1643 гадах..

У 1646 годзе Іаган Шрэтэр стварыў для касцёла алтарныя карціны: «Дабравешчанне», «Святая Брыгіта», «Святая Ганна», «Беззаганнае зачацце Дзевы Марыі» і інш.Лугаваене А. Шрэтэр // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003. С. 466—467.

thumb|злева|«Дабравешчанне», абраз ХVIII стагоддзя. Храм быў асвечаны 19 кастрычніка 1651 года віленскім біскупам Юрыем Тышкевічам у гонар Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы МарыіКляштар на важнай магістралі . Касцёл меў сем алтароў, галоўны быў асвечаны ў гонар Дабравешчання., іншыя былі ў гонар святога Аўгусціна, святога Іосіфа, святой Брыгіты, святой Ганны, святога Казіміра, святой Кацярыны Шведскай. Таксама ў касцёле захоўваліся рэліквіі святога Клімента, які лічыўся заступнікам Гродна, сапраўднасць рэліквіі пацвярджалі дакументы Рымскай курыі (1768) і віленскага біскупа (1780)..

А. Сабеская адпісала кляштару мястэчка Крамяніца, фальваркі Князева, Мартынаўшчына, Вузлаўцы, Шылавічы, Задвор'е, Рагозніца, выдаткавала грошы на шпіталь. Першай ігуменняй у 1640 годзе была люблінская ваяводавая Ганна Сабеская, родная сястра Аляксандры Весялоўскай.

Кляштар моцна пацярпеў падчас шведскай акупацыі Гродна ў час вайна Расіі з Рэччу Паспалітай, калі манахіні былі вымушаны пакінуць Гродна і тры гады жыць у Гданьску, пакуль кляштар не быў абноўлены.

Паводле Статута і практыкі брыгіцкага ордэна, у кляштар прымалі дзяўчат са шляхецкіх і магнацкіх сем'яў, звычайна іх колькасць была каля 20-30 чалавек, а максімальная іх колькасць была 40. Так, у 1745 годзе іх колькасць была 31. Духоўнікамі гродзенскіх брыгітак былі ксяндзы-бернардзінцы. Аднак, у 1752 годзе брыгіткі адмовіліся ад паслуг бернандзінцаў з-за таго, што іх правінцыял Мадэст Унароўскі змяніў духоўніка без згоды манашак. Некаторы час духоўнікамі брыгітак былі дамініканцы, кармеліты, езуіты. З 1759 года брыгіткі зноў вярнуліся да паслуг бернандзінцаў. З канца 18 стагоддзя ў кляштары выхоўвалі дзяўчынак-сірот са шляхецкіх сямей.

Галоўнымі храмавымі святамі былі Дабравешчанне, дні памяці святых Кацярыны, Клімента, Аўгусціна, Брыгіты і апостала Пятра.

У 1684 годзе ў Вільні спецыяльна для манашак быў выпушчаны малітоўнік «Breviarium monialum» (спецыяльны дапаможнік з малітвамі і апісаннем ходу богаслужэння). Займаліся манашкі і гаспадарчай працай, выраблялі прадукты на продаж у Гродне і яго наваколлях. Кожны год у Каралявец з маёнткаў кляштара водным шляхам адпраўлялася збожжа, а адтуль везлі соль, жалеза, посуд, духмяныя карані. Таксама кляштар брыгітак быў вядомы вытворчасцю воску..

У складзе Расійскай імперыі thumb|злева|200px|Касцёл на фота пачатку 20 стагоддзя. Выгляд касцёла не змяніўся за мінулыя 100 гадоў. Пасля пажару 1827 года на комплексе праводзіліся рамонтныя работы, дабудоўваецца яшчэ адна частка кляштара з боку касцёла, якая замкнула кляштарны будынак і касцёл, утварыўшы прамавугольны ўнутраны падворак.

У 1842 годзе расійскія ўлады выдалі загад аб скасаванні кляштара ордэна Святой Брыгіты ў Гродне. Самім сёстрам аднак дазволілі заставацца ў старых мурах да канца іх жыцця. Акрамя таго, ў кляштары пасялілі манашак з зачыненых кляштароў: бенедыкцінак з Нясвіжа, брыгітак з Луцка і дамініканак з Наваградка.

У 19 стагоддзі царскія ўлады выкарыстоўвалі пабудовы брыгіцкага кляштара (гэтак жа як і езуіцкага) у якасці турмы. Сюды ў 1827 годзе змясцілі па рашэнню суда Карнелію і Ксаверыю Рукевіч, удзельніц руху дзекабрыстаў і сясцёр вядомага філамата і члена таварыства «Ваенныя сябры» Міхала Рукевіча (1794—1841). Згодна з царскім прысудам «сясцёр шляхціца Рукевіча Ксаверыю і Карнелію замест вызначанай ім Яго Высокасцю кары трымаць у кляштары: Ксаверыю — адзін год, а Карнелію — шэсць месяцаў». Сёстры прабылі ў кляштары брыгітак: Ксаверыя — з 22 мая 1827 па 3 чэрвеня 1828, Карнелія — з 22 мая па пачатак снежня 1827 г...

За ўдзел у паўстанні Кастуся Каліноўскага 1863 года расійскія ўлады налажылі кантрыбуцыю на рымска-каталіцкае духавенства. Гродзенскі брыгіцкі кляштар, як кляштар першай катэгорыі, павінен быў унесці ў казну 553 рублі, што было на той час вялікай сумай. Касцёл і кляштар ледзь уцалелі падчас пажару 1885 года, хаця была пашкоджана пажарам званіца, паплавіліся званы і нават згарэлі знешнія дзверы касцёла. У 1891 у кляштары засталося 5 манашак, а ў 1907 годзе ўсяго 2 састарэлыя сястры (ды яшчэ дзве так званыя «аспіранткі»), для апекі над якімі архібіскуп віленскі Эдуард Роп дамогся ад улад прыняцця кандыдатак. Апошняй з сясцёр-брыгітак была Элеанора Скржэндзеўская.

У 1908 годзе кляштар перадалі пад апеку ордэна Святой сям'і з Назарэта і яго генеральнай маці Лаўрэты. Першай абатысай кляштара назарыцянак у Гродне стала маці Паўла. У верасні 1908 года маці Паўла (да гэтага даволі вядомая мастачка Марыя Гажыч, якая прадала свой маёнтак Тапаляны і ўсе атрыманыя грошы аддала на рэканструкцыю касцёла і кляштара брыгітак; пасля смерці пахавана на старых каталіцкіх могілках на вуліцы Антонава). атрымала ад улад пацвярджэнне становішча настаяцельніцы брыгітак. Разам з ёю ў Гродна прыехалі яшчэ дзве сястры, а пазней яшчэ трыДом Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі ў Гродне (са знойдзеных запісаў сястры назарыцянкі). 3 1909 года пробашчам пры кляштары быў Ф. Грынкевіч (1884—1933) — беларускі рэлігійны і культурны дзеяч. У той жа год у касцёле адбываецца першая так званая «чэрвеньская служба».

Найноўшы час Падчас нямецкай акупацыі сёстры адкрылі першую ў Гродне польскую гімназію, і да пачатку другой Сусветнай вайны ў будынках кляштара знаходзілася школа назарыцянак, у якой вучылася 200 дзяцей. У 1935 годзе гарадскія ўлады разглядалі пытанне аб выдзяленні сродкаў на рэстаўрацыю будынка кляштара.

Падчас Другой сусветнай вайны сёстры-назарыцянкі былі дэпартаваны ў Старабельск (Варашылаўградская вобласць).