Дарагабу́жскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (муніцыпальнае ўтварэнне) у Смаленскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Дарагабуж.
Геаграфія Плошча раёна складае 1,772 тыс. км².
Мяжуе з Вяземскім, Глінкаўскім, Ельнянскім, Кардымаўскім, Сафонаўскім, Угранскім і Ярцаўскім раёнамі.
Гісторыя Раён утвораны 1 кастрычніка 1929 года ў складзе Заходняй вобласці. З 27 верасня 1937 года ў складзе Смаленскай вобласці. У 1963 раён быў скасаваны, у 1965 годзе адноўлены.
Дэмаграфія Насельніцтва — 29 800 чалавек (2008).
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел У раёне 2 гарадскіх і 6 сельскіх паселішчаў:
Гарадскія паселішчы Дарагабужскае гарадское паселішча Верхнедняпроўскае гарадское паселішча
Сельскія паселішчы Алексінскае сельскае паселішча Міхайлаўскае сельскае паселішча Усвяцкае сельскае паселішча
Эканоміка На тэрыторыі раёна працуюць: 12 сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, 5 сялянска-фермерскіх гаспадарак і 2 перапрацоўчыя прадпрыемствы.
Транспарт Рэгіянальная аўтамабільная дарога Сафонава (М1) — Дарагабуж — Ельня — Рослаўль (А101).
Памятныя мясціны Царква Св. Аляксандра Неўскага ў в. Алексіна. Царква Св. Ціхана Задонскага і царква Увядзення ў Храм Прасв. Багародзіцы ў в. Болдзіна. Царква Маці Божай Адзігітрыі ў в. Рэкты.
Спасылкі Дарагабужскі раён на Radzima.org
Катэгорыя:Раёны Смаленскай вобласці