Ная́да (Najas) — род кветкавых раслін сямейства наядавых.
Батанічнае апісанне
Аднагадовыя апушчаныя ў ваду травы з разгалінаваным ломкім сцяблом даўжынёю 8-60 см. Лісце лінейнае, у несапраўдных кальчаках. Кветкі дробныя, аднаполыя, адзіночныя. Цвітуць і апыляюцца пад вадой. Плод касцянкападобны.
Арэал і экалогія
Выдзяляюць каля 50 відаў. Пашыраны амаль усюды ў азёрах старыцах, ліманах, на марскіх узбярэжжах; на Беларусі сустракаюцца , і .
Значэнне і выкарыстанне
Дэкаратыўныя расліны. У акварыумах вырошчваюцца і .
Аб'ект вывучэня біялогіі цвіцення і апылення падводных раслін. Паводле выкапнёвых рэшткаў вызначаюць узрост геалагічных адкладаў.
Літаратура Маўрышчаў В. Наяда // БЭ ў 18 т. Т. 11. Мн., 2000.
Катэгорыя:Жабнікавыя