Малахі́т, медная зелень — мінерал, асноўны карбанат медзі (гідраксакарбанат медзі (II)), склад якога амаль дакладна адлюстраваны хімічнай формулай CuCO3·Cu(ОН)2.
Колер ад ярка- да цёмна-зялёнага. Цвёрдасць 3,5—4. Лёгка раскладваецца пры награванні (ужо пры тэмпературы 200 °C чарнее і пераўтвараецца ў парашок аксіду медзі з вылучэннем вады і вуглякіслага газуМалахит // Энцыклапедыя Кругасвет )
Выкарыстанне Малахіт выкарыстоўваецца ў вытворчасці ювелірных вырабаў і дэкаратыўна-мастацкіх твораў. Зямлісты малахіт выкарыстоўваецца ў якасці сыравіны мінеральнай фарбы («малахітавая зелень»).
Літаратура
Малахі́т //
Малахит // Геологический словарь. В 2-х тт. Т. 2: М—Я / Под. ред. А. Н. Криштофовича. Отв. ред. Т. В. Спижарский. — М.: Государственное научно-техническое издательство по геологии и охране недр, 1955. — С. 12—13.
Спасылкі
Малахіт у базе webmineral.com
Катэгорыя:Вырабныя камяні Катэгорыя:Карбанаты (мінералы) Катэгорыя:Мінералы медзі