Марсілея, таксама Вадзяная канюшынаНапісанне Марсілея, Вадзяная канюшына ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.10. Мн., 2000, С.131 (Marsilea) — род папарацей сямейства марсілеевыя.

Пашырэнне Род утрымлівае каля 60 сучасных і 10 выкапнёвых відаў раслін. Яны даволі шырока распаўсюджаны ў тропіках, субтропіках і ўмераных абласцях усёй Зямлі, але ў паўночным паўшар'і прадстаўлены найлепш.

Гэта разнаспоравыя водныя, земнаводныя, балотныя і сухапутныя травяністыя расліны з тонкімі разгалінаванымі карэнішчамі, нярэдка з клубнепадобнымі вырастамі, якія даюць пачатак новым раслінам.

На Беларусі ў пакоях і арандарэях культывуюць марселею чатырохлістую.

Асаблівасці біялогіі Доўгія тонкія чаранкі марсілеі маюць чатыры лісточкі. Органы спаранашэння мікра- і мегаспарангіі сабраны ў сорусы і заключаны ў замкнутую ёмістасць, якая атрымала назву спаракарпія. У спаракарпіях развіваюцца сорусы мега- і мікраспарангіяў. Сорусы звычайна змешанага тыпу, іх лік у спаракарпіі вар'іруе ад 2 да 12 у розных відаў. Суадносіны мікраспарангіяў і мегаспарангіяў унутры аднаго соруса таксама непастаянныя. Сустракаюцца экзэмпляры марсілей, у сорусах якіх адсутнічаюць мегаспарангіі. Як правіла, у мікраспарангіях развіваецца па 64 мікраспоры, а ў мегаспарангіях — па адной буйной мегаспоры.

Сценкі спарангіяў аднаслойныя, без кальца. Пасля ўскрывання сценкі спарангія споры ў вадзе пачынаюць прарастаць. Мужчынскі зарастак мае 2 праталіяльныя клеткі з двума антэрыдыямі, кожны з каторых мае сценку з двух клетак і адну сперматагенную клетку. Пры прарастанні мегаспоры ўтвараецца 2 неаднолькавыя клеткі — ніжняя буйная вегетатыўная, багатая пажыўнымі рэчывамі, і верхняя маленькая сасочкападобная — археганіяльная, якая фарміруе адзін архегоній. Пасля апладнення зародак хутка развіваецца ў новую расліну.

Віды

Паводле базы дадзеных The Plant List (на ліпень 2016) род уключае 28 відаў:

Статус некалькіх відаў пакуль не вызначаны:

Літаратура Сапегін Л. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6

Спасылкі Mabberley, D.J. (1997). The Plant-Book. Cambridge University Press. Edmund Russow: Histologie und Entwicklungsgeschichte der Sporenfrucht von Marsilia. Dissertation. Dorpat 1871 (PDF ) Johnson 1986 Systematics of the New World species of Marsilea. Syst. Bot. Monog. 11:1-87. World species list for Marsilea

Катэгорыя:Таксоны раслін, названыя ў гонар людзей Катэгорыя:Марсілеевыя