Анунакі (літаральна «тыя, хто ад валадарскага роду» або «ад Ана і Кі») — другарадныя багі ў шумера-акадскім пантэоне.
У ранніх шумерскіх тэкстах анунакі з’яўляюцца стварэннямі бога Ана. Вавілонская міфалогія прыпісвала іх стварэнне Мардуку, але месцам паходжання называецца шумерскі горад Ніпур. Агульная лічба анунакаў вагаецца ад 7 да 600. Яны размеркаваны стваральнікам па розных частках сусвету і выконваюць самыя розныя функцыі, у тым ліку вызначаюць чалавечыя лёсы, пасрэднічаюць паміж людьзмі і вялікімі багамі, прыслужваюць багам, але таксама судзяць нябожчыкаў у падземным свеце Эрэшкігаль і могуць выступаць у якасці злосных істот.
Спасылкі Anunna (Anunnaku, Anunnaki) (a group of gods) Enuma Elish - The Babylonian Epic of Creation
Катэгорыя:Багі паводле алфавіта Катэгорыя:Міфалогія Блізкага Усходу Катэгорыя:Шумерская міфалогія Катэгорыя:Багі смерці і замагільнага свету Катэгорыя:Дэманалогія Катэгорыя:Міфічныя істоты