Франчэска Бараміні (італ. Francesco Borromini; уласна Франчэска Кастэла, італ. Francesco Castelli, 25 верасня 1599, Бісанэ, Тычына - 2 жніўня 1667, Рым) — выбітны італьянскі архітэктар, найбольш радыкальны прадстаўнік ранняга барока. thumb|left|Вяршыня купала ўніверсітэцкай царквы ў Рыме.

Біяграфія Сын каменячоса, сам вучыўся на каменячоса ў Мілане. З 1619 працаваў у Рыме на Карла Мадэрна, свайго далёкага сваяка, у саборы Святога Пятра. Пасля смерці Мадэрна далучыўся да групы Берніні, дабудоўвае палацца Барберыні. У далейшым працаваў у Рыме ў пастаянным суперніцтве з Берніні за папскую ўвагу. Для яго творчай манеры былі характэрныя адсутнасць прамых ліній, багацце мудрагелістых архітэктурных дэталяў, ускладненая планіроўка інтэр'ераў з галавакружнымі перападамі ўзроўняў. Завяршыўшы капэлу Фальканьері ў царкве Сан-Джавані Дэі Фіёрэнціні, 22 ліпеня 1667 г. адчуў сябе цяжка хворым і больш не выходзіў з дому. Спаліў рукапісы і малюнкі, затым пакончыў з сабой.

Асноўныя пабудовы

1622 — Сант-Андрэа-дэла-Вале (Sant’Andrea della Valle) 1629—1631 — Палацца Барберыні (Palazzo Barberini) 1631—1633 — Сабор Святога Пятра (San Pietro) (Ватыкан) 1634—1637 — Сан-Карла-але-Куатра-Фантанэ (San Carlo alle Quattro Fontane) 1637 — Oratorio de San Felipe Neri 1637—1638 — Chiesa di Santa Lucia in Selci 1642—1660 — Сант-Іва ала Сапіенца (Sant’Ivo della Sapienza) 1645—1650 — Palazzo Pamphili 1646—1667 — Colegio de Propaganda Fide 1647—1650 — Сабор Святога Іаана Латэранскага (San Giovanni in Laterano), (рэканструкцыя) Да 1655 — Chiesa di Santa Maria dei Sette Dolori 1653—1657 — Сант-Аньезэ-ін-Агонэ (Sant’Agnese in Agone) 1653—1665 — Сант-Андрэа-дэле-Фратэ (Sant’Andrea delle Fratte) 1667- Сан-Джавані-дэі-Фіярэнціні (Chiesa di San Giovanni dei Fiorentini)

Літаратура БЭ ў 18 тамах. Т.2, Мн., 1996, С.291

Спасылкі Брытаніка (англ.) (англ.) (ням.)

Катэгорыя:Архітэктары Італіі Катэгорыя:Архітэктары Рыма Катэгорыя:Мастакі-самазабойцы Катэгорыя:Архітэктары барока