Леў Уладзі́міравіч Го́луб (, , Кацярынаслаўская губерня, Расійская імперыя — ) — беларускі , , . Народны артыст Беларускай ССР (1964), заслужаны дзеяч мастацтваў ПНР (1975). Лаўрэат усесаюзных і міжнародных прэмій у галіне кінематаграфіі.

Біяграфія Нарадзіўся 29 верасня 1904 года ў Екацярынаславе (цяпер — Дніпро, Украіна).

У 1922—1928 гадах вучыўся ў настаўніцкай семінарыі ў горадзе Екацярынаслаў. У 1928 г. скончыў Дзяржаўны тэхнікум кінематаграфіі (цяпер Усерасійскі дзяржаўны інстытут кінематаграфіі імя С. А. Герасімава).

Затым працаваў рэжысёрам: 1928—1934 гг. — На студыі «», 1934—1937 — на Адэскай кінастудыі, 1937—1938 — на Кіеўскай кінастудыі, 1938—1941 — на , 1940—1941 — на Мінскай кінастудыі, 1941 — на кінастудыі «Масфільм», 1941—1943 — (Алма-Ата), 1943—1946 — на Новасібірскай кінастудыі навукова-папулярных фільмаў, з 1946 — на кінастудыі «Беларусьфільм».

З 1949 года быў мастацкім кіраўніком вучэбнай студыі кінаакцёра пры Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце.

Творчасць Леў Уладзіміравіч Голуб — адзін з рэжысёраў, якія паслядоўна працавалі ў галіне дзіцячага фільма, ён унёс прыкметны ўклад у развіццё савецкага кіно. Галоўнай тэмай творчасці рэжысёра былі юныя героі рэвалюцыі і Вялікай Айчыннай вайны.

Вырашаныя ў прыгодніцкім жанры, яго карціны адметныя веданнем дзіцячай псіхалогіі, здольнасцю раскрыць мастацкія здольнасці юных выканаўцаў.

Фільмаграфія

Рэжысёр

Мастацкія фільмы 1940 — Іван Пятровіч Паўлаў (навукова-папулярны фільм) 1954 — Дзеці партызана (саўмесна з М. Фігуроўскім) 1956 — Міколка-паравоз («Пачатак шляху») 1959 — Дзяўчынка шукае бацьку 1962 — Вуліца малодшага сына 1965 — Пушчык едзе ў Прагу / Puščik jede do Prahy (СССР, Чэхаславакія) 1967 — Анюціна дарога 1971 — Паланэз Агінскага 1975 — / Borisek — malý serzhant (СССР, Чэхаславакія))

Паставіў шэраг ваенных (у гады вайны), дакументальных і , у тым ліку першых кіначасопісаў «Піянер Беларусі» (1950—1952).

Дакументальныя фільмы 1947 — Белавежская пушча 1948 — Савецкая Беларусь 1949 — Шчасце народа

Пастаўленыя сцэнарыі 1929 — Шчаслівыя кольцы («Нажы») 1930 — Песня пра першую дзяўчынку («Першая дзяўчына») 1936 — Паводка

Прызы і ўзнагароды Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1960) Народны артыст БССР (1964) Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі (1969) Дзяржаўная прэмія БССР (1972) — за фільм «Паланэз Агінскага» Заслужаны дзеяч культуры Польшчы (1975) Сярэбряны медаль імя А. П. Даўжэнкі (1977) — за фільм «Маленькі сяржант» а таксама, 1960 — Першая прэмія па раздзелу дзіцячых фільмаў за кінафільм «Дзяўчынка шукае бацьку» (3-і Усесаюзны кінафестываль (Мінск)); 1960 — Прэмія за лепшую рэжысуру за фільм «Дзяўчынка шукае бацьку» (Кінафестываль рэспублік Прыбалтыкі, Беларусі (Рыга)); 1960 — Прэмія за лепшае выкананне дзіцячай ролі Прэміяй была адзначана Ганна Камянкова, якой было ў той час 5 гадоў на Міжнародным кінафестывалі ў Мар-дэль-Плата (Аргенціна); 1965 — Прыз ЦК Чэхаславацкай Саюза моладзі за фільм «Пушчык едзе ў Прагу» (Міжнародны кінафестываль для дзяцей і юнацтва ў Готвальдаве); 1965 — Дыплом і «Залатая пласціна» за кінафільм «Дзяўчынка шукае бацьку» (Міжнародны кінафестываль кінафільмаў пра сям’ю ў Вічэнца); 1968 — Спецыяльны дыплом «За плённую працу ў галіне дзіцячага кіно» за кінафільм «Анюціна дарога» (Кінафестываль рэспублік Прыбалтыкі, Беларусі і Малдовы) 1971 — прыз Міністэрства асветы СССР на Міжнародным кінафестывалі ў Маскве. 1972 — Прыз ЦК УЛКСМ «Пунсовы гваздзік» за кінафільм «Паланэз Агінскага».

Ушанаванне памяці 250px|thumb|Паштовая картка Беларусі з арыгінальнай маркай, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Л. У. Голуба.

У 2004 годзе ў паштовы зварот уведзена паштовая картка Беларусі з арыгінальнай маркай, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Л. У. Голуба.

Літаратура Кино: Энциклопедический словарь / Гл. ред. С. И. Юткевич; Редкол.: Ю. С. Афанасьев, В. Е. Баскаков, И. В. Вайсфельд и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1987. — 640 с., 96 л. ил.

Спасылкі Голуб Лев Владимирович // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru

Катэгорыя:Народныя артысты Беларускай ССР Катэгорыя:Асобы на марках Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола БССР Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы культуры Польшчы Катэгорыя:Рэжысёры дзіцячага кіно Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР Катэгорыя:Постаці Беларусьфільма Катэгорыя:Члены Саюза кінематаграфістаў СССР Катэгорыя:Сацыялістычны рэалізм