Леанід Мацвеевіч Баркоўскі (, , паводле іншых звестак Аршанскі раён — , ) — беларускі фізік-тэарэтык, доктар фізіка-матэматычных навук (1981), прафесар (1983).

Біяграфія У 1955—1960 гадах вучыўся на фізіка-матэматычным факультэце Магілёўскага педагагічнага інстытута, па заканчэнні якога на працягу года працаваў настаўнікам фізікі ў вёсцы Навасёлкі Магілёўскага раёна. З 1961 года ў аспірантуры на кафедры тэарэтычнай фізікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, працаваў выкладчыкам. У 1984—2003 гадах загадчык кафедры тэарэтычнай фізікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы ў галіне хвалевай фізікі. Распрацаваў метад эвалюцыйных аператараў для рашэння прамых і адваротных задач у оптыцы і акустыцы крышталёў.

Узнагароды Узнагароджаны: Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1982); Нагрудны знак «За выдатныя поспехі ў працы» Міністэрства вышэйшай адукацыі СССР (1988); «Charted Physicist» from Institute of Physics (2000); Прэмія імя акадэміка Ф. І. Фёдарава (2007).

Творы О тензоре показателей преломления в кристаллооптике. // Кристаллография. Т. 21. № 3. 1976. Операторы Коши и лучевые операторы в геометрооптике анизотропных сред (разам з Фо Тхі Нгует Хангам). // Оптика и спектроскопия. Т. 70. № 1. 1991. Поляризованные волны в сложных средах (разам з А. Фурсам). Минск. 2002. Операторные методы описания оптических полей в сложных средах (разам з А. Фурсам). Минск. 2003.

Літаратура

Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, 1921—2001 / [складальнік А. А. Яноўскі]. — Мінск, 2001. — С. 20—21. Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 204.

Спасылкі Леонид Матвеевич Барковский // Сайт кафедры тэарэтычнай фізікі фізічнага факультэта БДУ Ими гордится БГУ. Заслуженные сотрудники. БАРКОВСКИЙ Леонид Матвеевич БАРКОВСКИЙ Леонид Матвеевич // Изобретатель, № 7(187) 2015. — С. 32.

Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР