Гало́ўчыцкі сельсавет () — былая адміністрацыйная адзінка ў складзе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Галоўчыцы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Антопальскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Асіпавіцкага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Драгічынскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Галоўчыцкага сельсавета было 7 населеных пунктаў. 21 ліпеня 1980 года ў склад сельсавета з Антопальскага пассавета перададзены вёскі Корсунь, Пігановічы і ТолкаваРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 ліпеня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 31 (1657).. 17 верасня 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Закозельскага (вёскі Галоўчыцы, Дзятлавічы, Корсунь, Пігановічы, Толкава) і Антопальскага (вёскі Асіпавічы, Галік, Навасёлкі, Хамічыцы, Ямнік) сельсаветаўРешение Брестского областного совета депутатов № 307 от 17 сентября 2013 г. Об изменениях в административно-территориальном устройстве Дрогичинского района Брестской области .

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1549 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года , з іх 88,4 % — беларусы, 6,8 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года.

На момант скасавання ў сельсавет уваходзілі 10 населеных пунктаў: вёскі Асіпавічы, Галік, Галоўчыцы, Дзятлавічы, Корсунь, Навасёлкі, Пігановічы, Толкава, Хамічыцы, Ямнік.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Драгічынскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Антопальскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе