Адсарбенты — высокадысперсныя прыродныя або штучныя матэрыялы з вялікай удзельнай паверхняй, на якой адбываецца адсорбцыя рэчываў з датыкальных з ёй газаў або вадкасцяў.
Найбольш важныя з адсарбентаў:
актываваны вугаль, цэаліты, сілікагелі, алюмасілікагелі, сажа, аксіды і гідраксіды некаторых металаў (галоўным чынам алюмінію), губчатыя металы, прыродныя мінералы, гліны (бентаніт, смекціт, сапаніт, палыгорскіт, мантмарыланіт).
Адсарбенты ўжываюць у процівагазах, у якасці носьбітаў каталізатараў, для ачысткі газаў, спіртоў, масла, для падзелу спіртоў, пры перапрацоўцы нафты, у медыцыне для паглынання газаў і ядаў.
Гл. таксама
Энтэрасарбенты Вульнерасарбенты Гемасарбенты
Літаратура
Комаров В. С., Бесараб С. В. Адсорбенты и носители катализаторов. Научные основы регулирования пористой структуры. — НИЦ ИНФРА-М, 2014. — 203 с. — ISBN 978-5-16-009581-3, ISBN 978-5-16-100828-7
Катэгорыя:Калоідная хімія Катэгорыя:Фізічная хімія