Джыліа () — востраў і італьянская камуна ў Міжземным моры, уваходзіць у склад Тасканскага архіпелага. Агульная плошча — 23,8 кв. км, насельніцтва — 1458 чал. Галоўны населены пункт — Порто-Джыліа.
Гісторыя Нараджэнне вострава адбылося прыблізна 4,5—5 мільёнаў гадоў таму. Ён быў заселены ў Жалезным веку. Пазней, магчыма, служыў крэпасцю этрускаў. У часы рымлян быў важнейшай базай у Тырэнскім моры. Тут здабываўся граніт. Пра востраў згадваюць Гай Юлій Цэзар ў «Запісах аб Гальскай вайне», а таксама паэт Клаўдзій Рутылій Намацыян. У 1241 г. ля вострава сіцылійскім флотам быў знішчаны флот Генуэзскай рэспублікі.
Выдатныя мясціны Востраў — папулярны міжземнаморскі курорт, месца дайвінгу. Захаваліся рэшткі рымскай вілы I—II ст. н. э., замак Джыліо, царква Сан-Пьетра.
Спасылкі Турыстычная інфармацыя для наведвальнікаў Джыліа
Катэгорыя:Тасканскі архіпелаг Катэгорыя:Астравы паводле алфавіта