Фелікс Эдуард Жусцін Эміль Барэль (;  — , Парыж) — французскі матэматык і палітычны дзеяч.

Біяграфія Эміль Барэль нарадзіўся на поўдні Францыі, паблізу Авіньёна. Яго бацька, Анарэ Барэль, быў пастарам пратэстанцкай царквы, маці, Эмілія Тэйсье Салье — дачкой фабрыканта. У сям’і было трое дзяцей. Эміль — малодшы. Першыя веды атрымаў ад бацькі, які кіраваў пратэстанцкай школай. «Дзіўны дзіця ў нашага пастара — казалі мясцовыя жыхары, — вывучыў пачаткі геаметрыі, а яму ўсяго тры гады». У 11-гадовым узросце паступае ў Мантабанскі ліцэй, у 17 гадоў — у Парыжскі калегіум святой Барбары, у ліцэі Людовіка Вялікага вывучае механіку і геаметрыю. Атрымаўшы дзве прэміі на конкурсах, ён атрымлівае права вучобы альбо ў Нармальнай школе, альбо ў Політэхнічнай школе. Эміль выбірае навуку і паступае ў Нармальную школу. Першыя яго працы прысвечаны геаметрыі пад уплывам Гастона Дарбу. У 1893 годзе ён з’яўляецца ў Ліёнскім універсітэце ў якасці выкладчыка. Ён шмат працуе, за 3 гады ён піша 22 працы і дысертацыю. З 1897 года ён прафесар Нармальнай школы.

У 1901 годзе ён жэніцца з Маргарытай Апель, будучай пісьменніцай, больш вядомай пад псеўданімам Каміла Марбо.

Падчас Другой сусветнай вайны ўдзельнічаў у Французскім Супраціве. Вучоны быў арыштаваны немцамі і кінуты ў турму Фрэн. Пасля месяца знаходжання ў халоднай і сырой камеры, ён усё ж быў вызвалены. Памёр вялікі матэматык ва ўзросце 85 гадоў у выніку траўмы, якую ён атрымаў у паездцы з Бразіліі.

Яго пляменнік Арман Барэль таксама быў вядомым матэматыкам.

У гонар Эміля Барэля названы кратар на Месяцы.

Літаратура

Гусак А. А., Гусак Г. М., Брычыкава А. А. Даведнік па вышэйшай матэматыцы — Мн., «ТетраСистемс», 2007. — С.541.

Катэгорыя:Выпускнікі ліцэя Людовіка Вялікага Катэгорыя:Марскія міністры Францыі Катэгорыя:Матэматыкі Францыі Катэгорыя:Члены Французскай акадэміі навук Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Францыя)