thumb|150px|Карбонавыя кіслоты Карбонавыя кіслоты — клас арганічных злучэнняў, малекулы якіх ўтрымоўваюць адну або некалькі функцыянальных карбаксільных груп -COOH, злучаных з вуглевадародным радыкалам ці атамам вадароду.
Уласцівасці Кіслыя ўласцівасці тлумачацца тым, што карбаксільная група можа параўнальна лёгка адшчыпляць пратон. Лік карбаксільных груп у малекуле карбонавай кіслаты вызначае яе асноўнасць.
За рэдкімі выключэннямі карбонавыя кіслоты з’яўляюцца слабымі. Напрыклад, у воцатнай кіслаты CH3COOH канстанта кіслотнасці роўная 1,75. Ды-і трыкарбонавыя кіслоты больш моцныя, чым монакарбонавыя.
Карбонавыя кіслоты могуць быць насычанымі, ненасычанымі, араматычнымі, аднаасноўнымі і мнагаасноўнымі.
Гл. таксама Смаляныя кіслоты Адыпінавая кіслата Крэацін
Крыніцы
Спасылкі