Эдвард (Эдуард) Міхайлавіч Зайкоўскі () — беларускі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1985).
Біяграфія Нарадзіўся 18 лістапада 1952 года ў в. Дубашы Валожынскага раёна Мінскай вобласці.
Скончыў у 1975 годзе БДУ. У 1979—1984 гадах удзельнічаў у маладзёжным грамадскім аб’яднанні «Беларуская майстроўня». З 1980 года працаваў у Інстытуце гісторыі НАНБ.
Памёр 22 ліпеня 2025 года ў Мінску.
Навуковая дзейнасць Даследваў помнікі неаліту і бронзавага веку, язычніцкія вераванні і першабытнае мастацтва на тэрыторыі Беларусі.
Аўтар навукова-папулярных прац па пытаннях старажытнага мастацтва, у тым ліку «Першабытныя помнікі Паўночнай Беларусі» (1990), кнігі «Старажытная беларуская кухня» (у суаўтарстве, 1995), шэрагу артыкулаў.
Творы
Артыкулы Адкрыта новае паселішча // За передовую науку. — 1981. — №. — 26 июня. — С. 6: ил. Исследование памятников неолита и бронзы Северной Белоруссии / Э. М. Зайковский // Археологические открытия 1981 года. — М.: Наука, 1983. — С. 347—348. Исследование памятников Подвинья / Э. М. Зайковский // Археологические открытия 1978 года. — М.: Наука, 1979. — С. 434. Исследования в Белорусском Поозерье / Э. М. Зайковский // Археологические открытия 1979 года. — М.: Наука, 1980. — С. 361—362. Исследования в Подвинье / Э. М. Зайковский // Археологические открытия 1980 года. — М.: Наука, 1981. — С. 334. Новае паселішча паўночнабеларускай культуры / Э. М. Зайкоўскі // Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1982. — № 5. — С. 82—88. Паселішча на Крывінскім тарфяніку // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1980. — № 1. — С. 29: іл. Сучаснікі егіпецкіх пірамід // Голас Радзімы. — 1982. — №. — 27 мая. — С. 8: іл.
Артыкулы ў слоўніках, даведніках і энцыклапедыях Лета-літоўскія плямёны / Э. М. Зайкоўскі // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, c. — С. 13—14. — ISBN 978-985-11-0354-2. Літва / Э. М. Зайкоўскі // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, c. — С. 21—22. — ISBN 978-985-11-0354-2.
Крыніцы
Літаратура Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
Дубавец, С. Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду / Сяргей Дубавец; фота А. Канцавога. — [Б. м.] : Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2012, — 457 с.
Спасылкі
Катэгорыя:Кандыдаты гістарычных навук Катэгорыя:Археолагі Беларусі Катэгорыя:Члены Беларускай спеўна-драматычнай майстроўні