Леанард Барэйка Ходзька (; ) — беларускі і польскі гісторык, публіцыст, выдавец, картограф.

Біяграфія Са шляхецкага роду Ходзькаў герба «Касцеша». Сын Людвіка Ходзькі, дэпутата Гарадзенскага сойма, і Валерыі з Дзядзеркаў, якая паходзіла з маёнтка Аборак (цяпер у межах вёскі Палачаны). Дваюрадны брат паэта Яна ХодзькіЖивописная Россия: Отечество наше в его земельном, историческом, племенном, экономическом и бытовом значении: Литовское и Белорусское Полесье. Т.3/ Репринтное воспроизведение издания 1882 года. — 2-е изд. — Мн., 1994. — С.127-128. (1777—1851).

Леанард Ходзька навучаўся ў школе пры Барунскім уніяцкім кляштарыRakowski G. Ilustrowany przewodnik po zabytkach kultury na Bialorusi. - Burchard Edition, Warszawa, 1997. — s. 26. ISBN 83-904446-9-0, аднак ужо праз год пакінуў школу. Паступіў у Маладзечанскае дваранскае вучылішча, якое перавёў у 1811 годзе з Бабруйска ў Маладзечна Францішак Ксаверый Агінскі. У вучылішчы пазнаёміўся з Тамашам Занам, будучым лідарам філаматаў і філарэтаў.

У 1816—1817 гадах вучыўся ў Віленскім універсітэце. Член таварыства філарэтаў, дзе зблізіўся з А. Міцкевічам, Я. Чачотам, Т. Занам. 3 1819 сакратар кампазітара М. К. Агінскага.

У 1822 годзе князь Міхаіл Клеафас Агінскі разам са сваім сакратаром пакінуў родны край і з’ехаў у Еўропу. Больш у Літву Ходзька ніколі ўжо не вярнуўся. Пасля чатырохгадовага знаходжання ў Германіі, Італіі, Бельгіі, Галандыі і Англіі, у 1826 годзе ён прыехаў жыць у Парыж. У Парыжы ён паслядоўна працаваў бібліятэкарам Сарбоны, затым бібліятэкарам у Сент-Жэнеўеў і бібліятэкарам у Дэпартаменце адукацыі ў Парыжы.

Напярэдадні 12 лютага 1830 года арганізаваў вялікую дэманстрацыю ў Парыжы, з нагоды гадавіны з дня нараджэння Тадэвуша Касцюшка з удзелам Мары Жазефа дэ Ла Фаета і Віктора Гюго.

У час рэвалюцыі ў ліпені 1830 года служыў у званні капітана нацыянальнай гвардыі ад’ютантам генерала Ла Фаета. Паранены ў нагу, быў вымушаны адмовіцца ад палітычнай дзейнасці.

29 лістапада 1830 года ў Царстве Польскім успыхнула паўстанне супраць расійскага ўладарства. Леанард Ходзька падтрымаў паўстанцкі рух, аднак рана замінала змагацца ў шэрагах паўстанцаў. Леанард стаў сакратаром парыжскага Таварыства літоўскіх і рускіх зямель. Разам з Іаахімам Лялевелем уваходзіў у склад кіраўніцтва Польскага нацыянальнага камітэта ().

У 1832 годзе далучыўся да канспіратыўнай арганізацыі «Помста народа» і ў 1833 годзе падтрымаў падрыхтоўку ўзброенай экспедыцыі палкоўніка Юзафа Заліўскага ў Царства Польскае. З гэтай нагоды яго актыўна праследавала пасольства Расіі ў Парыжы, па патрабаванні французскіх улад Ходзька вымушана пакінуў сталіцу Францыі і адправіўся ў Вялікабрытанію. У 1834 годзе ён вярнуўся ў Парыж, прысвяціўшы сябе навуковай і выдавецкай працы. Выдаў шмат кніг на французскай мове, багата ілюстраваных, якія прадстаўлялі французскаму (і ўвогуле заходняму) чытачу гісторыю і культуру Польшчы і Літвы, распрацаваў да іх дзясяткі гістарычных карт. Часта даваў тлумачэнні французскай прэсе па «польскім пытанні», пісаў артыкулы пра Польшчу і Літву ў французскія энцыклапедыі. Як ён пісаў у адным з лістоў да Адама Міцкевіча, імкненнем і мэтай яго жыцця было" асвяжыць мінулае і абараніць сучаснасць Польшчы" перад светам. Пры гэтым, быў прыхільнікам аднаўлення польска-літоўскай уніі ў яе ранейшым выглядзе, што адрознівала яго ад большасці «Вялікай эміграцыі», якая выступала за ўнітарную Польшчу Egidijus Aleksandravicius , Antanas Kulakauskas. Pod władzą carów. Litwa w XIX wieku. Przel. Beata Kalęba. Kraków, 2003. S. 144..

У чэрвені 1846 года Ходзька выйшаў з Цэнтральнага камітэта для польскай справы (, ) у Парыжы на знак пратэсту супраць выступлення генерала па пытанні Кракава, напярэдадні анексаваны Аўстрыяй.

У час франка-прускай вайны 1870—1871 гадоў быў эвакуіраваны з Парыжа ў Пуацье дзе і памёр у 1871 годзе. Пахаваны на Шпітальных могілках.

Леанард Ходзька быў членам , у 1860—1871 гадах быў ганаровым членам Пазнаньскага Таварыства аматараў навукErzepki B. Spis członków Towarzystwa Przyjaciół Nauk w Poznaniu. — Poznań, 1896. — s. 2..

Творчасць Пісаў на польскай і французскай мовах. Аўтар паэмы «Залессе» (1821), у якой услаўляў прыгажосць наваколля, зрабіў малюнкі Залесся (маёнтак М. К. Агінскага каля Смаргоні). Выдаў зборнікі твораў А. Міцкевіча (1828) і І. Красінскага (1830), мемуары М. К. Агінскага (т. 1—4, 1827—28), працы па гісторыі, геаграфіі, статыстыцы, у т.л. «Польшча» (1836—41), у якой шмат матэрыялаў пра Беларусь. Напісаў біяграфію Т. Касцюшкі (1837), «Папулярную гісторыю Польшчы» (1863). Сабраў 125 тамоў дакументаў па гісторыі Польшчы, Беларусі, Украіны і іншага.

Найбольш вядомай працай Ходзькі была «Польшча гістарычная, літаратурная, манументальная, маляўнічая і ілюстраваная» (Парыж, 1835—1842, 3 тамы, са 180 гравюрамі на сталі, часткова перакладзена на англійскую мову ў Амерыцы). Ніводны твор польскага пісьменніка ў тыя часы не карыстаўся такой шырокай папулярнасцю сярод замежнікаў, як гэты. У французскім выданні кожны асобнік каштаваў салідныя 60 франкаў, аднак было прададзена аж15 000 асобнікаў. Яго іншая праца, «Польская папулярная гісторыя», вытрымала чатырнаццаць выданняў і была прададзена агушльным накладам 12 000 асобнікаўWernicki, Józef Aleksander, «Leonard Chodźko i jego prace: krótki rys biograficzny i naukowy», Lwów: Księgarnia Polska 1880, s. 9-21..

Спасылкі

Катэгорыя:Філарэты Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Выдаўцы Беларусі Катэгорыя:Гісторыкі Польшчы