Рэдказямельныя элементы, TR — група з 17 элементаў, якая ўключае лантан, скандый, ітрый і лантаноіды. Усе гэтыя элементы — металы серабрыста-белага колеру, пры тым усе маюць падобныя хімічныя ўласцівасці (найболей характэрная ступень акіслення +3).

Гісторыя У 1794 годзе фінскі хімік Юхан Гадалін, даследуючы рудныя узоры блізка ад шведскага мястэчка Ітэрбю, выявіў невядомую да таго «рэдкую зямлю», якую назваў па месцы знаходкі ітрый. Пазней, нямецкі хімік Марцін Клапрот падзяліў гэтыя ўзоры на дзве «землі», для адной з якіх ён пакінуў імя ітрый, а іншую назваў цэрый (у гонар нядаўна адкрытай малой планеты Цэрэра і па імі старажытнарымскай багіні Цэрэры). Трохі пазней шведскі вучоны К. Мосандэр здолеў вылучыць з таго ж узору яшчэ некалькі «зямель». Усе яны апынуліся аксідамі новых элементаў, якія атрымалі назву рэдказямельныя металы. Сумесна да 1907 года хімікі выявілі і ідэнтыфікавалі ўсяго 14 такіх элементаў. На аснове вывучэння рэнтгенаўскіх уласцівасцяў усім элементам былі прысвоены атамныя нумары ад 57 (лантан) да 71 (лютэцый), акрамя 61. Па ўзрастанні атамнай вагі яны размясціліся наступным чынам: ZІмяЭтымалогія57LaЛантанад грэч. «утоены»58CeЦэрыйу гонар Цэрэры59PrПразеадымад грэч. «зялёнае блізня», з-за зялёнай лініі ў спектры60NdНеадым«новае блізня»61PmПраметыйад імя міфічнага героя Праметэя, які выкраў у Зеўса агонь і што перадаў яго людзям.62SmСамарыйпа імі мінерала самарскіт, у якім быў выяўлены63EuЕўропійу гонар Еўропы64GdГадалінійу гонар Іахана Гадаліна65TbТэрбійу гонар Ітэрбійскага радовішча66DyДыспрозійад грэч. «цяжкадаступны»67HoГольмійу гонар Стакгольма68ErЭрбійу гонар Шведскага горада Ітэрбі69TmТулійад старой назвы Скандынавіі70YbІтэрбійу гонар Шведскага горада Ітэрбі71LuЛютэцыйад старажытнарымскай назвы Парыжа Спачатку ячэйка пад нумарам 61 была незапоўненай, у далейшым гэта месца заняў праметый, які быў выдзелены з прадуктаў дзяленя урана і стаў 15-м членам гэтага сямейства.