Якопа Франчэска Рыкаці (28 мая 1676, Венецыя — 15 красавіка 1754, Трэвіза) — італьянскі матэматык і механік. Асноўныя матэматычныя працы адносяцца да інтэгральнага злічэння і дыферэнцыяльных ураўненняў (у прыватнасці, ім былі распрацаваны метады інтэгравання дыферэнцыяльных ураўненняў, заснаваныя на падзеле зменных і на паніжэнні парадку ўраўнення), а таксама дыферэнцыяльнай геаметрыі. Яго імя шырока вядома дзякуючы так званаму ўраўненню Рыкаці («Animadversationes in aequationes differentiales secundi gradus», 1724). Займаўся таксама гідрадынамікай і інжынернай дзейнасцю, яго гідрадынамічныя разлікі выкарыстоўваліся для збудавання дамбаў і плацін ў Венецыі.

Літаратура А. А. Гусак, Г. М. Гусак, А. А. Брычыкава «Даведнік па вышэйшай матэматыцы», Мн., «ТетраСистемс», 2007, С.550

Спасылкі Jacopo Francesco Riccati (MacTutor) Riccati, Jacopo Francesco (Encyclopedia.com) Jacopo Riccati (Wikipedia, ital.) Riccati’s Grave in the Cathedral of Treviso (Italy)

Катэгорыя:Матэматыкі Італіі