thumb|Фасад царквы Санта-Стэфана thumb|Унутранае ўбранне царквы Санта-Стэфана Царква Санта-Стэфана () — царква ў Венецыі, Італія, размешчаная ў раёне Сан-Марка. Знаходзіцца ў паўночнай частцы плошчы Санта-Стэфана.

Першапачаткова была пабудавана ў XIII стагоддзі для манахаў-пустэльнікаў ордэна Святога Аўгусціна. Перабудоўвалася ў XIV і ў XV стагоддзях. Царква выканана ў гатычным стылі, мае тры апсіды. У 1544 годзе верхняя секцыя 60-мятровай званіцы абрынулася пасля ўдару маланкі, пашкодзіўшы суседнія будынкі. Званіца, адноўленая пазней, у наш час мае характэрны нахіл.

За першыя 250 гадоў сваёй гісторыі царква была шэсць разоў асвечана нанова з-за крыві, якая пралівалася ў яе сценах.

Творы мастацтва У царкве шмат прац Цінтарэта, Барталамеа Віварыні іншых мастакоў. Грабніцы і фрагменты ўбрання выкананы П’етра Ламбарда, Туліа Ламбарда, Антоніа Канова. У царкву ўваходзяць праз разьбяны гатычны партал працы Барталамеа Бона.

Надмагільныя помнікі Дож Андрэа Кантарыні Джавані Фальер Франчэска Маразіні Джакама Сурыян

Гл. таксама Спіс цэркваў Венецыі

Катэгорыя:Храмы Венецыі Катэгорыя:З’явіліся ў XIII стагоддзі Венецыя Катэгорыя:Нахільныя вежы