Сабіна Бергман-Поль (; нар. 20 красавіка 1946, Айзенах) — нямецкі палітык, сябра партыі Хрысціянска-дэмакратычны саюз.

5 красавіка 1990 г. стала Старшынёй Народнай Палаты ГДР, і, паколькі Дзяржаўны Савет ГДР быў скасаваны, кіраўніком ГДР. Апошні чалавек, які ўзначальваў ГДР. Пасля аб’яднання Германіі заняла пасаду міністра па спецыяльных пытаннях ва ўрадзе Гельмута Коля ў 1990—1991. Пазней з’яўлялася парламенцкім сакратаром Міністэрства аховы здароўя ў 1991—1998. Пасля прыходу да ўлады сацыял-дэмакратаў заставалася дэпутатам Бундэстага, які пакінула ў 2002 годзе.

Катэгорыя:Міністры Германіі Катэгорыя:Прэзідэнты Народнай палаты ГДР Катэгорыя:Палітыкі ГДР Катэгорыя:Члены ХДС Катэгорыя:Члены Сацыялістычнай адзінай партыі Германіі