Берынгія, Берынгаў мост — сухапутны мост на месцы сучасных Берынгава праліва, часткова Берынгава мора і Паўночнага Ледавітага акіяна, які злучаў у старажытнасці Паўночную Амерыку і Еўразію.
Мяркуюць, што ў перыяды пахаладання клімату Зямлі ў сувязі з ростам ледавікоў на палярных шапках узровень сусветнага акіяна значна паніжаўся. У выніку гэтага з'яўляліся вялізарныя ўчасткі сушы, якія ў наш час знаходзяцца пад вадой. Вывучэнне дна мора каля Берынгава праліва паказала, што за апошнія 2,6 мільёнаў гадоў суша ў гэтым рэгіёне агалялася прыкладна 6 разоў. Апошні раз Берангаў мост існаваў у 35 — 15,5 тысячагоддзях да н. э. Яго шырыня магла дасягаць 1600 км. Канчаткова сучасныя геаграфічныя абрысы ўзбярэжжа набыло толькі ў 6 тысячагоддзі да н. э.
Прыродныя ўмовы Лічыцца, што падчас апошняга аледзянення Берынгія і суседнія землі Сібіры заставаліся свабоднымі ад ледзянога покрыву. Большую частку тэрыторыі займала травяністая тундра. Знойдзены рэшткі дрэваў, што сведчыць пра тое, што ў пэўныя прамежкі часу клімат быў даволі цёплы і вільготны для росту лясоў. Заходняя частка Берынгіі была больш сухой і халоднай, чым усходняя.
Міграцыі Берынгія была натуральным мастом для міграцыі жывёл і людзей. Так, з Азіі ў Паўночную Амерыку перасяліліся маманты, львы і мядзведзі, а з Паўночнай Амерыкі ў Азію — вярблюды і коні. Цікава, што апошнія два віды на сваёй прарадзіме пазней вымерлі. Найбольш абгрунтаваная версія засялення людзьмі Амерыкі таксама абапіраецца на думку, што міграцыя адбывалася ў прамежку часу 70 — 12 тысячагоддзяў да н. э. праз Берынгію.
Гл. таксама Атабаскі Каракі Чукчы Палеаэскімосы Археалагічная культура Кловіс Археалагічная культура Сакак
Спасылкі Змястоўны сайт пра даследаванне Берынгіі Дагістарычная Берынгія Асноўныя версіі міграцыі старажытных людей у Амерыку
Катэгорыя:Геаграфія Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Геаграфія Азіі Катэгорыя:Гісторыя Аляскі