Сакраме́нта () — рака ў ЗША, самая доўгая рака штата Каліфорнія.

Даўжыня ракі 719 км. Бярэ пачатак недалёка ад гары Шаста. Працякае па Каліфарнійскай даліне, размешчанай паміж хрыбтом Сьера-Невада і Берагавымі хрыбтамі. Упадае ў заліў Сан-Францыска, зліваючыся з ракой Сан-Хаакін. На рацэ вадасховішча Шаста. Прыток — Амерыкан-Рывер.

Месца інтэнсіўнай здабычы золата ў перыяд «залатой ліхаманкі».

Літаратура

Спасылкі USGS Introduction to the Sacramento River

Катэгорыя:Рэкі Каліфорніі Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Ціхі акіян