Пра касметычны сродак гл. Туш для веек. Пра кітайскую культуру каліграфіі ёсць больш падрабязны артыкул Туш кітайская. thumb|Пэндзаль, туш, чарнільны камень для каліграфіі

Туш чорная () — фарба, прыгатаваная з сажы. Туш бывае вадкая, канцэнтраваная і сухая ў выглядзе палачак ці плітак. Чорная туш высокай якасці мае густы чорны колер, лёгка сходзіць з пяра ці з рэйсфедара. Існуе таксама так званая каляровая туш (асобая разнавіднасць вадкіх фарбаў), якая ўжываецца вельмі рэдка.

Уласцівасці і характарыстыкі

Неразмывальнасць Неразмывальнасць тушы правяраюць наступным чынам: на лістку чарцёжнай паперы вычэрчваюць некалькі ліній рознай таўшчыні і, пасля таго як туш высахне, лісток у нахільным становішчы падстаўляюць пад вадаправодны кран на 1 хвіліну. Неразмывальная туш не размыецца і не пацячэ.

Спіртаўстойлівасць Спіртаўстойлівасць тушы дазваляе абястлушчваць асобныя забруджаныя ўчасткі перад афарбоўваннем, не парушаючы замацаванага тушшу малюнка.

Гл. таксама Кітайская туш Чарніла Рапідограф Рэйсфедар Пяро

Спасылкі Shodo — Японская каліграфія, выкананая тушшу Сумі-э — жывапіс тушшу

Катэгорыя:Пігменты Катэгорыя:пісьмовыя прылады Катэгорыя:Мастацкія матэрыялы