Шыпкі́ (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хаценчыцкага сельсавета.

Знаходзіцца за 40 км на паўднёвы ўсход ад г. Вілейка, 22 км ад чыг. ст. Уша на лініі Мінск—Маладзечна, 83 км ад Мінска, на р. Ілія.

Гісторыя У 1794 г. вёскі Шыпкі і Шыпкі Зарэчныя (Зарэчча) у Ашмянскім павеце Віленскага ваяв., уласнасць Міхала Клеафаса Агінскага, канфіскаваны пазней у казну.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1800 годзе ў Вілейскім павеце Мінскай губерні, уласнасць генерал-аншэфа М. Салтыкова, млын, сукнавальня. У 1828 г. вёска ў складзе маёнтка Асцюковічы І. Тукалы, 20 чалавек мужчынскага полу. У 1866 г. фальварак таго ж павета Віленскай губерні. У 1873 г. вёска ў складзе Заборскай сельскай грамады Хаценчыцкай воласці, 37 рэвізскіх сялян, другая частка двароў ва ўласнасці Капца (39 рэвізскіх сялян), Шпікоўскага (45 рэвізскіх сялян), Свентаржыцкага (24 рэвізскіх сялян). У 1897 г. згадваюцца хлебазапасны магазін, царква, 2 фальваркі, сядзіба. У 1908 годзе ў вёсцы 402 дзесяціны надзелаў.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, вёска належа да гміны Хаценчыцы Вілейскага павета Віленскага ваяводстваWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6..

З 1939 года ў БССР. З 4 снежня 1939 года ў Вілейскай вобл., з 15 студзеня 1940 года ў Ільянскім раёне. З 25 чэрвеня 1941 да 3 ліпеня 1944 года акупіраваны нацыстамі. З фронтоў Вялікай Айчыннай вайны не вярнуўся 21 жыхар. З 20 верасня 1944 года ў Ільянскім, з 20 ліпеня 1957 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей. У 1940—1954 гадах цэнтр Шыпкоўскага сельсавета.

Насельніцтва 1800 год — 246 жыхароў, 35 двароў (у в. Шыпкі 2 было З двары, 22 жыхары). 1897 год — 482 жыхары, 62 двары (у фальварках 22 жыхары, у сядзібе З жыхары) 1908 год — 453 жыхары, 69 двароў. 1921 год — 396 жыхароў, 67 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 78.. 1931 год — 456 жыхароў, 79 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58. 1960 год — 502 жыхары 2003 год — 118 жыхароў, 64 гаспадаркі. 2008 год — 72 жыхары, 48 гаспадарак. 2009 год — 68 чал.

Інфраструктура У 2009 г. дзейнічаў Дом сацыяльных паслуг, магазін.

Славутасці Археалагічныя помнікі — курганныя могільнікі за 0,5 км на поўнач і за 0,5 км на захад ад вёскі.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Хаценчыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна