Све́дкі Іего́вы — міжнародная рэлігійная арганізацыя, якая ўзнікла ў 1870-х гг. у ЗША і да 1931 г. называлася «Асацыяцыяй Міжнародных даследчыкаў Бібліі». Паводле падлікаў самой арганізацыі, на жнівень 2019 года найвышэйшы лік веснікаў ва ўсім свеце дасягнуў чалавекИтоги за 2020 год //Всемирный отчет Свидетелей Иеговы за 2020 служебный год. Сярэдняя колькасць веснікаў Сведкаў Іеговы ў Беларусі на верасень 2022 г. складала чалавекОтчет по странам и территориям за 2022 год // Всемирный отчет Свидетелей Иеговы за 2022 служебный год.
Вызначэнні Існуюць розныя спробы ахарактэрызаваць Сведкаў Іеговы з пункту гледжання рэлігіязнаўства. Так шэраг багасловаў і даследчыкаў, блізкіх па поглядах да кафалічных цэркваў, адносяць гэту рэлігійную групу да парахрысціянскай, пераважна па прычыне адмаўлення Сведкамі дагматаў аб трыадзінстве Бога, пра пекла і палажэнне Ісуса Хрыста як Бога, якія гэтыя багасловы лічаць «прынцыповымі вучэннямі гістарычнага хрысціянстваThe Best of Josh McDowell: A Ready Defense. Compilied by Bill Wilson. 1993, p. 333». Свецкія рэлігіязнаўцы звычайна адносяць Сведкаў Іеговы да пратэстантаўХристианство. Словарь. / Под ред. Л. Н. Митрохина. — М., 1994. — С.411—412, але самі Сведкі Іеговы заяўляюць, што яны не пратэстантыЧитатели интересуются: Являются ли Свидетели Иеговы протестантами?, Опубликовано в «Сторожевой башне» от 1 ноября 2009 года Ведут ли все религии к одному Богу?, Опубликовано в «Сторожевой башне» от 1 июня 2009 года , але пры гэтым адносяць сябе да хрысціянНа галоўнай старонцы беларускамоўнага раздзела афіцыйнага сайта Сведкаў Іеговы заяўлена: «Мы імкнемся браць прыклад з Ісуса Хрыста і маем за гонар называцца хрысціянамі.». Апаненты, такія як А. Л. Дворкін у Расіі, абвінавачваюць іх у сектанцтве, але самі Сведкі Іеговы і шэраг рэлігіязнаўцаў адмаўляюць гэтаВызначэнне тэрмінаў: культы, секты, дэнамінацыі . Яшчэ адно вызначэнне дае Брытанская энцыклапедыя: «міленарысцкая дэнамінацыя, якія ўзніклаў рамках … руху адвентыстаў ХІХ стагоддзя ў Злучаных Штатах і з тых часоў распаўсюдзіўся па ўсім свеце»Jehovah’s Witness // britannica.com. Сведкі Іеговы згаджаюцца з вызначэннем іх рэлігіі як дэнамінацыі, але адмаўляюць сваё паходжанне ад руху АСД: «Сведкі Іеговы ніколі не адколваліся ад пануючых цэркваў, але ўзніклі незалежна з гуртка па вывучэнні Бібліі»Почему Свидетели Иеговы — это не секта? // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России.
Гісторыя Сведкаў Іеговы
1870—1916 гг У 1870 г. Чарлз Тэйз Расел у г. Алегейні і Піцбург (Пенсільванія, ЗША) заснаваў групу даследчыкаў Бібліі, якая збіралася для дыскусій наконт вучэнняў Пісання, з абмеркаваннем усіх сціхоў па пэўнай тэме (напрыклад, Тройца) і натававаннем высноў. Паступова да групы сталі далучацца прыхільнікі з розных гарадоў ЗША і замежжа. Пазней Расел актыўна ездзіў па ўсім свеце з лекцыямі на тэмы рая, пекла, Тройцы і часам удзельнічаў у дэбатах з крытыкамі з ліку пратэстанцкіх святароў.
У ліпені 1879 года Расел пачаў выдаваць часопіс «Вартавая вежа», які Сведкі Іеговы выдаюць і па сённяшні час. Гэты часопіс пэўны час быў асноўным сродкам камунікацыі паміж прыхільнікамі Даследчыкаў Бібліі ў розных частках свету.
З 1881 г. «Вартавая вежа» заклікае чытачоў дзяліцца сваімі перакананнямі з іншымі.
15 студзеня 1884 г. група Даследчыкаў Бібліі зарэгістравала сваю першую юрыдычную асобу: Таварыства Вартавой вежы (ТВВ). Ч. Т. Расел стаў першым прэзідэнтам гэтай стурктурыСвидетели Иеговы — возвещатели Царства Бога , c 526.
У 1914 годзе Расел і Міжнародныя даследчыкі Бібліі выдалі свой пешы фільм «Фотадрама стварэння», які ў тым годзе паглядзелі каля 9 млн чалавек ў Паўночнай Амерыцы, Еўропе і АўстралііСвидетели Иеговы — возвещатели Царства Бога , с. 719. У гэты жа перыяд частка прыхільнікаў Даследчыкаў Бібліі пакінулі іх рады, таму што чаканне фізічнага прыходу Царства Бога ў кастрычніку 1914 года не спраўдзілася.
31 кастрычніка 1916 года Ч. Расел памёр падчас сваёй місіянерскай паездкі па ЗША.
1917—1942 гг
6 студзеня 1917 г. другім прэзідэнтам Таварыства Вартавой вежы быў абраны Джозеф Франклін Рутэрфорд. У гэты перыяд Даследчыкі Бібліі сутыкнуліся з самым цяжкім крызісам за сваю гісторыю. Частка Даследчыкаў Бібліі як у ЗША, так і за іх межамі была не гатова ісці за новым прэзідэнтам і стварыла некалькі сваіх суполак, якія неўзабаве распаліся. Таксама ў гэты перыяд Даследчыкі Бібліі сутыкнуліся з процідзеяннем урадаў ЗША і Канады, якое вылілася ў суд над кіраўніцтвам Таварыства Вартавой вежы па абвінавачванню ў шпіянажы і знаходжанне Рутэрфорда і яшчэ 6 супрацоўнікаў ТВВ у федэральнай турме Атланты з 21 чэрвеня 1918 года па 26 сакавіка 1919 г. 5 мая 1919 г. справа супраць іх была спынена, а абвінавачаныя апраўданы.
Падчас кіраўніцва Рутэрфорда адбыліся істотныя арганізацыйныя змены. З 1919 г. пачалося выдавецтва часопіса «Залаты век» (цяпер вядомы пад назвай «Прачніцеся!»). З 1924 г. ТВВ стала карыстацца сваёй радыястанцыяй WBBR. Таксама з 1920-х гг., асабліва з 1926 г., у літаратуры Даследчыкаў Бібліі ўзмацніўся акцэнт на асабісты ўдзел кожна верніка ў прапаведніцкай дзейнасці.
З 1931 года Даследчыкі Бібліі сталі вядомыя як Сведкі Іеговы, але старая назва заставалася па-ранейшаму папулярнай у Германіі 1930-40-х гг.
З 1934 г. у прапаведніцкай дзейнасці Сведкі Іеговы пачалі выкарыстоўваць патэфоны з пласцінкамі, на якіх былі запісаныя кароткія прамовы Рутэрфорда.
1930—1945 гг. сталі перыядам, калі літаратура і дзейнасць Сведкаў Іеговы была абмежавана ці забаронена ў большасці рэгіенаў свету, у т.л. у 23 краінах Брытанскай садружнасці, Трэцім рэйху і СССР. У 1941 г. колькасць актыўных Сведкаў Іеговы дасягнула 109 тыс.Свидетели Иеговы — возвещатели Царства Бога , с. 721.
8 студзеня 1942 Дж. Рутэрфорд памёр.
1942—1971 гг.
Трэцім прэзідэнтам ТВВ быў абраны Нэйтан Нор. Падчас яго кіраўніцтва арганізацыяй быў зроблены акцэнт на падрыхтоўку прапаведнікаў і іншыя адукацыйныя меры. У 1943 г. з’явілася Школа Галаад для падрыхтоўкі місіянераў для дзейнасці за мяжой і Школы тэакратычнага служэння для навучэння рыторыцы астатніх Сведкаў Іеговы і іх прыхільнікаў.
У 1950-61 гг на англійскай мове быў выдадзены пераклад Бібліі Сведкаў Іеговы: Святое Пісанне — Пераклад новага свету.
Таксама ў 1950 г. у Сведкаў Іеговы з’явілася практыка выключэння з арганізацыі членаў за амаральныя паводзіны.
У 1963 г. колькасць Сведкаў Іеговы перавысіла 1 млн чал.
1971—2019
У 1971-75 гг. завершылася тэндэнцыя па пераходу да калегіяльнага кіравання ў структрурах Сведкаў Іеговы. У гэты час у Кіруючай Радзе ТВВ перайшлі ад кіраўніцтва прэзідэнта да старшынства кожнага з членаў па чарзе. Аналагічныя змены адбыліся ў сходах, дзе замест аднаго старэйшыны кіраўніцтва стала ажыццяўляцца радай старэйшын.
Сярод Сведкаў Іеговы была распаўсюджана думка, якая не была афіцыйна пацверджана Кіруючай радай Сведкаў Іеговы, што дзень Божага суда прыйдзе ў 1975 г, часткова заснаваная на вучэнні аб тым, што ў гэтым годзе спаўняюцца 6000 год чалавечай гісторыі. Калі гэтага не адбылося, то частка Сведкаў Іеговы пакінула арганізацыю, а крытыкі Сведкаў Іеговы абвінавачвалі іх у распаўсюджанні ложных праротцтваў.
У 1985-86 гг. пачала дзейнічаць спецыяльная праграма будаўніцтва аб’ектаў арганізацыі: Залаў Царства (цэркваў), Залаў Кангрэсу (для сустрэч вялікімі групамі) і вефільскіх комплексаў (філіялаў арганізацыі). У выніку будаўніцтва набыло паскораныя тэмпы.
У 1990—1991 гады пасля падзення шэрагу сацыялістычных рэжымаў у Еўропе, Азіі і Афрыцы дзейнасць Сведкаў Іеговы пачала бурна развівацца ў гэтых краінах.
З канца 1990-х гадоў арганізацыя Сведкаў Іеговы пачала актыўна карыстацца інтэрнэтам.
У сярэдзіне 2000-х гадоў пайшла тэндэнцыя скарачэння часу сустрэч і аб’ёму матэрыялаў літаратуры Таварыства для чытання і вывучэння.
З 2014 года акцэнт з выдання тэкставай друкаванай інфармацыі паступова змясціўся на стварэнне відэа. У гэтым годзе была таксама запушчана штомесячная відэаперадача JW Broadcasting.
Сайты, камп’ютарныя праграмы, дадаткі і іншыя тэхнічныя распрацоўкі Сведкаў Іеговы
15 студзеня 1997 г. Сведкі Іеговы запусцілі свой першы афіцыйны сайт www.watchtower.orgБлагая весть в сети Интернет // Наше царственное служение, ноябрь 1997 г., с. 7. У 1999 г. быў створаны сайт www.jw-media.org для работы са СМІ, а ў 2005 г. www.jw.org для захоўвання электронных версій часопісаў Сведкаў ІеговыИнтернет помогает распространению радостной вести Вот уже 25 лет у Свидетелей Иеговы есть собственный сайт! // JW.ORG. У жніўні 2012 г. інфармацыя з трох сайтаў была аб'яднана ў адін, адзіным афіцыйным сайтам стаў jw.org, а астатнія два былі ліквідаваныяЕжегодник Свидетелей Иеговы за 2013 год, с. 18JW.ORG — итоги за 10 лет (часть 1) // JW.ORG. Асобна ствараліся электронныя бібліятэкі публікацый Таварыства Вартавой вежы Watchtower Library, якая выпускалася на кампакт-дысках пад заказ i анлайн-бібліятэка www.wol.jw.org. У 2014—2019 гадах дзейнічаў асобны сайт інтэрнэт-тэлебачання Сведкаў Іеговы JW Broadcasting www.tv-jw.org, які ў канцы 2019 года быў аб’яднаны з jw.org. Станам на люты 2022 года jw.org быў перакладзены на 1073 мовы і дыялекты.
У 2020 годзе Сведкі Іеговы распрацавалі JW Box — wi-fi роўтар з праграмай, распрацаванай камп’ютарным аддзелам арганізацыі, і флэш-картай, на якую запісаны электронныя публікацыі і відэаролікі Сведкаў Іеговы. Гэта прылада можа перадаваць матэрыялы праз wi-fi на іншыя дэвайсы ў мясцовасці, дзе ёсць праблемы з інтэрнэтам і электрычнасцюрешение глобальной задачи // JW.ORG.
Сярод іншых распрацовак Сведкаў Іеговы знаходзяцца камп’ютарная праграма для перакладчыкаў MEPS i дадаткі JW Library, JW Language i Watchtower Library. Адным з найбольш папулярных сярод паслядоўнікаў гэтай канфесіі, з’яўляецца дадатак для Android i iOS JW Library, які мае кантэнт на 98 мовах і Android-версію якога спампоўвалі больш за 10 млн карыстальнікаўСуд в Санкт-Петербурге запретил популярное библейское приложение JW Library // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в РоссииБиблиотека на ладони // JW.ORG.
У 2021 годзе на 70-годдзе аперацыі «Поўнач» Сведкі Іеговы стварылі сайт, прысвечаны гэтай падзеі.
Самаізаляцыя ў 2020—2022 гадах