ЖыцікНапісанне Жыцік у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. Мн., 1998, С.476 (Lólium) — род аднагадовых і шматгадовых траў з сямейства Метлюжковыя.

Апісанне Сцяблы прамастойныя, радзей узыходныя або ляжачыя, вышынёй да 80 см. Звычайна ўтвараюць невялікія дзярніны. Лісце лінейнае, як пра­віла пло­скае, шырынёй 1-10 мм. Агульныя суквецці — каласы (даўжыня 4-20 см). Каласкі з 3-15 абое­по­лы­мі кветкамі, сядзячыя, размешчаны на восі ко­ла­са па адным дву­ма падоўжанымі ра­да­мі. Калас­ко­вая луска ад­на (акрамя са­мага верх­няга), лан­цэт­ная, з жыл­ка­мі, без кі­ля. Ніжнія кветкавыя лускавінкі лан­цэт­ныя або эл­іп­ты­чныя. Плод — зярняўка.

Пашырэнне Пашыраны пераважна ў краінах Міжземнамор’я, адкуль заходзіць у больш паўночныя і ўсходнія раёны Еўразіі, як пустазелле. Інтрадукаваны амаль ва ўсе нетрапічныя краіны зямнога шара як кармавая расліна і газонная трава.

Класіфікацыя Род Жыцік, як і блізкія яму роды Метлюжок і Купкоўка, уваходзяць у трыбу , якая адносіцца да падсямейства сямейства .

Таксанамичная схема (згодна з Сістэмай APG II):

Паводле базы даных The Plant List, род уключае 11 відаў:

Найбольш блізкі да жыціка род — . Маецца некалькі міжродавых гібрыдаў паміж рознымі відамі жыціка і аўсяніцы; іх аб’ядноўваюць у гібрыдны род

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Метлюжковыя Катэгорыя:Расліны ў Бібліі