Еўрапейская жамчужніца, таксама Звычайная жамчужніцаНапісанне Еўрапейская жамчужніца, Звычайная жамчужніца ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. Мн., 1998, С.421 (Margaritifera margaritifera) — від двухстворкавых малюскаў з атрада . Засяляе чыстыя прэсныя ручаі і рэкі многіх краін Паўночнага паўшар'я. У цяперашні час еўрапейскія жамчужніцы рэдкія і знаходзяцца пад пагрозай знікнення.

Лічынка-глахідзій паразітуе ў покрывах карпавых рыбЖадин В. И. Фауна СССР. Моллюски. Семейство Unionidae. М.—Л.: АН СССР. 1938, т. 4, вып. 1, 170 с.. Служылі аб'ектам промыслу для здабычы перламутру і рачнога жэмчугу, аднак з-за скарачэння колькасці промысел стаў нерэнтабельны.

У 2004 годзе расійскі даследчык апублікаваў інфармацыю, што еўрапейская жамчужніца, якая насяляе ў Еўропе і Паўночнай Амерыцы, мае самае доўгае жыццё сярод прэснаводных беспазваночных жывёл — максімальная працягласць жыцця 210—250 гадоў — і для яе характэрна .

Ракавіна Ракавіна еўрапейскай жамчужніцы падоўжаная, звужаецца да задняга края. У даўжыню дасягае 9—12 смЖадин В. И. Моллюски пресных и солоноватых вод СССР. М.—Л.: АН СССР, 1952, 376 с.. У месцы сучлянення створак маюцца выступы ракавіны (адзін на правай створцы, два — на левай), якія ўтвараюць замок, які забяспечвае больш жорсткае злучэнне.

Таўшчыня створак моцна залежыць ад і хуткасці плыні. Найбольш тоўстыя ракавіны выяўляюцца ў раўчуках са слабым цягам і жорсткай вадойЖадин В. И. Пресноводные моллюски СССР. Л.: Ленснабтехиздат, 1933, 232 с.. Пры нізкім утрыманні соляў утворыцца больш лёгкая ракавіна, якая змяшчае бялковыя праслойкі паміж парцалянавым і перламутравым пластамі («тульбергаўскія палоскі»). Акрамя таго, у мяккай вадзе інтэнсіфікуюцца працэсы эрозіі ракавіны, у першую чаргу — у галіне вяршыні.

Размнажэнне і развіццё У жніўні на жабрах еўрапейскіх жамчужніц з'яўляюцца шматлікія (да 3 мільёнаў на асобіну) лічынкі-глахідзіі, якія адрозніваюцца вельмі малымі памерамі (50 мкм). У канцы жніўня-пачатку верасня матчына асобіна выкідвае лічынак у тоўшчу вады, дзе для паспяховага развіцця яны павінны прымацаваць да пакроваў рыбы. У ролі гаспадароў могуць выступаць .

Лічынкам у халодных рэчках Паўночнай Еўропы для завяршэння паразітычнай фазы развіцця патрабуецца ад 8 да 11 месяцаў, таму малюск падаўжае жыццё рыбе, якая інакш загінула б неўзабаве пасля нерасту, запавольваючы яе старэнне, робячы больш жывучай і дазваляючы, у канчатковым рахунку, нераставаць некалькі разоў у жыцці.

Ахова

Занесена ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

Спасылкі

Pesticides Database — Chemical Toxicity Studies University of Helsinki — Science of River Pearl Mussel UK Biodiversity Action Plan

Катэгорыя:Двухстворкавыя Катэгорыя:Міжнародная Чырвоная кніга Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе Катэгорыя:Малюскі Еўропы Катэгорыя:Малюскі Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Паразіты рыб