right|150px|thumb|Герб Стакгольмскай дыяцэзіі Стакгольмская дыяцэзія — дыяцэзія Царквы Швецыі, сфарміраваная ў 1942 годзе, у якую ўваходзяць прыходы размешчаныя ў Паўднёвым Упландзе і паўночна-усходнім Сёдэрманландзе.
Да фарміравання Стакгольмскай дыяцэзіі прыходы, размешчаныя на поўнач ад Стакгольмскага шлюза, належалі Упсальскай архідыяцэзіі, а на поўдзень — Стрэнгнескай дыяцэзіі.
Кафедральным саборам дыяцэзіі з’яўляецца Царква Святога Мікалая ў Стакгольме. Дыяцэзія падзельна на 13 кантрактаў. Усяго ў дыяцэзіі налічваецца 69 прыходаў.
З 8 лістапада 2009 года біскупам дыяцэзіі з’яўляецца Ева Брунэ.
Спасылкі SvenskaKyrkan.se:Стакгольмская дыяцэзія
Катэгорыя:Дыяцэзіі Царквы Швецыі