Георг Тракль (; ) — аўстрыйскі паэт, найбуйнейшы прадстаўнік экспрэсіянізму.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1887 годзе. Пры жыцці паэта выйшаў усяго адзін зборнік «Вершы» (Gedichte, 1913). З пачаткам Першай сусветнай вайны Тракль быў мабілізаваны, але, пакутуючы на дэпрэсію, ён рабіў спробы скончыць жыццё самагубствам. Адна з іх была паспяховай — Георг Тракль памёр у бальнічнай палаце 3 лістапада 1914 года ад перадазіроўкі какаіну. Яго творчасць зрабіла моцны ўплыў на развіццё нямецкамоўнай паэзіі.

Творчасць Вершаваная спадчына Тракля невялікая па аб’ёме, але аказала значны ўплыў на развіццё нямецкамоўнай паэзіі. Трагічнае светаадчуванне, пранізлівыя вершы паэта, сімвалічная ўскладненасць вобразаў, эмацыйная насычанасць і сугестыўная сіла верша, зварот да тэм смерці, распаду і дэградацыі дазваляюць прылічыць Тракля да экспрэсіяністаў, хоць сам ён фармальна не належаў ні да адной паэтычнай групоўкі.

Беларускія пераклады Выбраная лірыка. Пераклалі з нямецкай Васіль Сёмуха, Лявон Баршчэўскі. — Мн., 2018 (серыя «Паэты планеты»).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Вершы ў перакладзе Васіля Сёмухі Георг Тракль на Deutschen Nationalbibliothek Наталля Ламека. Міфапрастора паэзіі Г. Тракля на ПрайдзіСвеце

Катэгорыя:Пісьменнікі Аўстрыі Катэгорыя:Нямецкамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Паэты Аўстрыі Катэгорыя:Нямецкамоўныя паэты Катэгорыя:Пісьменнікі-самазабойцы Катэгорыя:Паэты-самазабойцы Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Аўстра-Венгрыя) Катэгорыя:Пісьменнікі-экспрэсіяністы