Сіняк звычайныСіняк звычайны ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.14. Мн., 2002, С.410, таксама Сіняквет звычайны (Echium vulgare) — двухгадовая травяністая расліна з роду сямейства .
Назва
Сіняквет звычайны, печаніца, асацец, кепек, сіні цвет Ботанический словарь, Спб, 1878Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927.
Марфалогія left|thumb|220px|
Сіняквет звычайны — двухгадовая расліна (манакарпік), пакрытая калючымі шчацінкамі з прымешкам дробных бялёса-шэрых варсінакЮ. В. Никифоров. Алтайские травы-целители. — Горно-Алтайск: Юч-Сумер — Белуха, 1992. на круглым, звычайна простым сцябле, якое дасягае вышыні 35-100 смЛекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича).
Лісце лінейна-ланцэтнае, завостранае, да 13 см даўжынёй і 1,5 см шырынёй, з адной добра прыкметнай сярэдняй жылкай, сядзячае, толькі самыя ніжнія лісткі (адміраюць падчас цвіцення) звужаныя ў аснове ў кароткі хвосцік.
Кветкі сядзячыя, размешчаны на кароткіх бакавых галінках, якія ўтвараюць на сцябліне вузкамяцельчатае суквецце. Чашачка пяціраздельная, вяночак сіні, да распускання чырванаваты, 10-15 мм даўжынёй, з тупымі лопасцямі; трубка вяночка не выдаецца з чашачкі. Песцік двухраздельны. Квітнее летам.
Плод з чатырох арэшкаў. Арэшкі бураватыя, тупабугорчатыя.
Распаўсюджанне Расце на большай частцы Еўропы, у Крыме, у Заходняй Сібіры і на захадзе Цэнтральнай Азіі. На Беларусі па ўсёй тэрыторыі.
Расце па сухіх схілах, па ярах ў пустках ў лясной і стэпавай зонах. Расце як пустазелле на выганах, у пасевах, каля жылля і дарог, часам разводзіцца каля пчальнікоў як меданос.
Хімічны састаў Усе часткі расліны атрутныя, бо зьмяшчаюць цынагласін — яд, падобны на курарэ, а таксама консалідын. У лісці і сцёблах выяўленыя сапаніны, халін і вітамін C.
Гаспадарчае значэнне і ўжыванне thumb|250px|Сіняквет звычайны ў Слаўгарадскім раёне Квітнеючы сіняквет — вельмі каштоўны меданос, з 1 гектара пчолы здабываюць 300-400 кг мёда (на Паўночным Каўказе пры спрыяльных умовах надвор’я да 1000 кг). Бясколерны і празрысты нектар сіняквету пазбаўлены паху. Мёд густы і павольна крышталізуецца, адносіцца да мядоў першага гатунку, мае светла-бурштынавы колер, прыемны пах і вельмі добры смак.
Сіняквет звычайны свойскія жывёлы не ядуць, як корм для жывёлы не прымяняецца.
У насенні маецца да 28% тлустага высыхальнага алею, які можна выкарыстаць у лакафарбавай вытворчасці.
Выкарыстанне ў медыцыне Нягледзячы на ядавітасць, сіняквет звычайны шырока ўжываецца ў народнай медыцыне. У траўніках XIX стагоддзя згадваецца яго прымяненне ад падучай і ад укусу змей. Сіняквет звычайны знаходзіць прымяненне ў сучаснай народнай медыцыне Каўказа, Беларусі, раёнах Цэнтральнага Чарназем’я, Сярэдняй Азіі і Сібіры. Яго прымаюць унутр як заспакаяльны супрацьсутаргавы сродак пры эпілепсіі і як адхарквальнае пры бранхіце, кохліку і ларынгіце. Вонкава настой або адвар прымаюць у выглядзе кампрэсаў пры сустаўных болях і расцяжэнні сухажылляў, рэўматызме. Адвар каранёў ўжываюць як добры кроваачышчальны сродак.
Літаратура — С. 508. Ю. В. Никифоров. Алтайские травы-целители. Горно-Алтайск: Юч-Сумер — Белуха, 1992.
Спасылкі
Катэгорыя:Бурачнікавыя (падсямейства) Катэгорыя:Ядавітыя расліны Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Меданосныя расліны