Міка Лепілампі (нар. ) — фінскі акцёр, музыкант і тэлевядучы. З’яўляўся адным з вядучых Конкурса песні Еўрабачанне 2007.
Біяграфія Паспяхова дэбютаваў у фільме «Жэмчуг і свінні», быў узнагароджаны прэміяй «Юсі» за лепшую мужчынскую ролю ў ім. У 2005 здымаецца ў фільме Ціма Кайвусала «У цені двухгаловага арла» ў ролі паэта. Дзеянне разгортваецца ў пачатку XX стагоддзя, калі Фінляндыя была часткай Расіі, ён працуе з такімі акцёрамі як, напрыклад, Васі-Маці Лоіры.
10 мая 2006 г. выходзіць яго першы сольны альбом, ён запазычыў у якасці назвы сваё імя. Выканаў некалькі саўндтрэкаў да фільмаў, у якіх прымаў удзел.
Летам 2006 года ажаніўся з Эміліяй Вуарысалмі (змяніла прозвішча на Лепілампі). У іх расце дачка Лілія (нарадзілася 31 кастрычніка 2005).
10 і 12 траўня разам з Яанай Пелканен стаў вядучым конкурсу песні Еўрабачанне 2007, які прайшоў у Хельсінкі. У 2008 ад тэлекампаніі YLE ён аб’яўляў галасы фінскіх тэлегледачоў на Еўрабачанні.
Фільмаграфія Helmiä ja sikoja (2003) Keisarikunta (2004) Paha maa (2005) Kaksipäisen kotkan varjossa (2005) Tyttö sinä olet tähti (2005) Narnian Tarinat : Velho ja Leijona (агучванне) (2005) Madagascar (агучванне) (2005) Hairspray-musikaali (2005) Saippuaprinssi (2006) Калядная гісторыя () (2007) 8 päivää ensi-iltaan (2008)
Дыскаграфія Mikko Leppilampi'' (2006)
Спасылкі
Сайт Міка Лепілампі Фай-сайт Міка
Катэгорыя:Акцёры Фінляндыі Катэгорыя:Музыканты Фінляндыі