Стафілініды, стафіліны, каротканадкрылыя (Staphylinidae) — велізарнае па колькасці відаў сямейства цвердакрылых. Яны лёгка вызначаюцца па кароткім надкрылы.
Да сямейства адносяць 46 000 відаў (або 55 000 з улікам уключэння ў яго ў 2009 годзе сямейства Сцыдменіды). Гэтая група жукоў мае старажытнае паходжанне. Выкапнёвыя рэшткі датуюцца трыясавым (220 млн гадоў), мелавым і юрскім перыядам. Таксама знойдзены ў Балтыйскім бурштыне (алігацэн). Пашыраны паўсюдна, за выключэннем Антарктыды. На тэрыторыі Беларусі каля 700 відаў.
занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь (2-е выданне) і Чырвоную кнігу УкраіныКрасная книга Республики Беларусь.
Апісанне Прадстаўнікі сямейства дасягаюць ад аднаго да 35 міліметраў у даўжыню, але большая іх частка не перавышае 8 мм. Адрозніваюцца кароткім надкрыллем і як правіла вузкім целам. Цела вузкае. Галава вялікая, з буйнымі сківіцамі. Вусікі пераважна складаюцца з 11 членікаў. Крылы часта даўжэйшыя за цела.
Гл. таксама
Стафілін пахучы
Літаратура
Спасылкі BugGuide Featured Creatures Каталог Staphylinidae з 1758 да 2000. Стафілініды сусветнай фауны на сайце University of Florida
Катэгорыя:Сямействы насякомых