АўсянікіНапісанне Аўсянікі ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.2. Мн., 1996, С.106, Падзёнкі. — С. 171 (Ephemeroptera) — атрад крылатых насякомых.
Назва Навуковая назва ад — хуткаплынны, і — крыло. Назва звязана з тым, што дарослыя насякомыя часта жывуць не больш за суткі.
Апісанне У імага даўжыня цела 5–30 мм, брушка падоўжанае. Маюцца дзве пары сеткаватых празрыстых і вельмі тонкіх крылаў, прычым пярэднія крылы заўсёды значна буйнейшыя за заднія (у некаторых аўсянікаў заднія крылы зусім не развітыя), а на канцы брушка — тры, або радзей дзве, доўгія тонкія членістыя хваставыя ніткі.
Развіццё з няпоўным ператварэннем. Лічынкі развіваюцца ў вадзе 1-4 гады, кормяцца дэтрытам, водарасцямі.
Для аўсянікаў характэрны ўнікальны для крылатых насякомых працэс — лінька акрыленай формы і наяўнасць двух крылатых фаз — субімага і імага. Дарослыя не кормяцца, жывуць ад некалькіх гадзін да 10 сутак.
Пашырэнне Старажытны атрад насякомых, знаходкі вядомы, пачынаючы з дэвону.
Распаўсюджаныя па ўсім зямным шары, акрамя Гавайскіх астравоў у Ціхім акіяне і вострава Святой Алены ў Атлантычным акіяне.
Атрад уключае больш за 3000 відаў. На Беларусі адзначаны , , і інш.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Атрады насякомых