Магнетыт (састарэлы сінонім — магнітны жалязняк) FeO·Fe2O3 — мінерал чорнага колеру, валодае моцнымі магнітнымі ўласцівасцямі. Назва — ад антычнага горада Магнес у Малой Азіі.

Уласцівасці Крышталі кубічнай сінгоніі (структура шпінелі). Колер чорны. Бляск звычайна металічны, але часам бывае густа-смаляны або матавы. Непразрысты. Цвёрдасць 5,5—6. Шчыльнасць 4,9—5,2. Часам назіраецца недасканалая спайнасць па (111). Залом ракавісты або няроўна-ступеністы.

Парашок павольна раствараецца ў HCl.

Мае магнітныя ўласцівасці. Можа змяняць паказанні компаса. Па гэтай прыкмеце яго можна знайсці: стрэлка компаса паказвае на магнетыт і яго залежы.

Можа сцірацца ў пясок, які не губляе магнітных уласцівасцяў. Пры паднясенні магніта магнетытны пясок прыцягваецца да канца восяў магніта.

Літаратура Геаграфія ў тэрмінах і паняццях. Энцыклапедычны даведнік. Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2003. — С.184 — С.476.

Спасылкі

Магнетыт у базе mindat.org Магнетыт у базе webmineral.com

Катэгорыя:Вокіслы і гідравокіслы (мінералы) Катэгорыя:Вокіслы (мінералы) Катэгорыя:Мінералы жалеза