Бостанская бухта () — буйная бухта ў заходняй частцы заліва Масачусетс.

На берагах бухты размешчаны порт Бостана. Межы бухты ўмоўна вызначаюцца ад Уінтрапа на поўначы да Хала і Нантаскета на поўдні. У бухце і на падыходзе да яе размешчана мноства невялікіх астравоў, 34 з іх уключаны ў рэкрэацыйную тэрыторыю.

Пры ўваходзе ў бухту ўстаноўлена два маяка — адзін з найстарэйшых у краіне Бостан-Лайт (востраў Літл-Брустэр) і Грэйвз-Лайт (скалы Грэйвз).

У бухту ўпадаюць рэкі Чарлз, Непансет, Містык, Веймут-Фор і Веймут-Бэк, утвараючы ў вусці невялікія эстуарыі.BostonTouring the Port of Boston

Менавіта тут адбылося знакамітае «Бостанскае чаяпіцце».

Катэгорыя:Бостан Катэгорыя:Геаграфія Масачусетса Катэгорыя:Залівы Атлантычнага акіяна Катэгорыя:Залівы ЗША