Дзмітрый Кузьміч Абраменка (, в. Філіпкава, Віцебскі раён — ) — камандзір гарматнага разліку 22-га гвардзейскага артылерыйскага палка 3-й гвардзейскай стралковай дывізіі 3-й гвардзейскай арміі, поўны кавалер ордэна Славы.
Біяграфія Нарадзіўся 19 чэрвеня 1910 года ў вёсцы Філіпкава Віцебскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыў 4 класы. Працаваў брыгадзірам у калгасе. На службе ў Чырвонай арміі ў 1933-35 і з 1941 года. У час Вялікай Айчыннай вайны на фронце з ліпеня 1941 г. Член ВКП(б) з 1942 года. Ваяваў на сямі франтах на пасадзе камандзіра гарматы: на Заходнім, Волхаўскім, Ленінградскім, Паўднёвым, 4-м Украінскім, 1-м Прыбалтыйскім, 3-м Беларускім франтах.
Баявое хрышчэнне атрымаў у 1941 годзе каля Віцебска ў складзе 153-й стралковай дывізіі, дзе ён падбіў першы варожы танк, затым удзельнічаў у Смаленскай бітве ў складзе той жа дывізіі, якая неўзабаве была пераўтворана ў 3-ю гвардзейскую.
Камандзір гарматнага разліку 22-га гвардзейскага артылерыйскага палка старшы сяржант Дзмітрый Абраменка 1 жніўня 1944 года каля населенага пункта Датнава (літоўскага Датнува) разам з байцамі даручанага яму гарматнага разліку вывеў са строю дзве кулямётныя кропкі з разлікамі і прыблізна паўтара дзясяткі варожых салдат.
21 жніўня каля пасёлка Гервіцы, у раёне літоўскага горада Шаўляй, падчас адбівання контратак ворага гарматны разлік Абраменкі падавіў дзве кулямётныя кропкі і падбіў два аўтамабілі.
Загадам па 3-й гвардзейскай стралковай дывізіі ад 27 верасня 1944 года за мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях, гвардыі сяржант Абраменка Дзмітрый Кузьміч узнагароджаны Ордэнам Славы 3-й ступені.
У баі за станцыю «Пагеген», размешчаную на захад ад горада Тыльзіт, камандзір гарматнага разліку 22-га артылерыйскага палка гвардыі старшы сяржант Дзмітрый Абраменка, камандуючы артылерыйскім разлікам, 20 кастрычніка 1944 года знішчыў кулямёт, да ўзвода салдат ворага і разбурыў бліндаж. Быў паранены, але поля бою не пакінуў.
Загадам па 3-й гвардзейскай арміі ад 26 лістапада 1944 года за мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях, гвардыі старшы сяржант Абраменка Дзмітрый Кузьміч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені.
17 студзеня 1945 года на паўднёвым захадзе ад Прэйсіш-Эйлаў, узначальваючы гарматны разлік 22-га гвардзейскага артылерыйскага палка, гвардыі старшына Дзмітрый Абраменка прамой наводкай знішчыў чатыры кулямёты з разлікамі, разбурыў дом з дзвюма кулямётнымі кропкамі ворага.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 19 красавіка 1945 за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-варожымі захопнікамі гвардыі старшына Абраменка Дзмітрый Кузьміч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені, стаўшы поўным кавалерам гэтага ордэна.
У верасні 1945 года гвардыі старшына Абраменка Д. К. быў дэмабілізаваны. Вярнуўся на радзіму, працаваў старшынёй калгаса імя В. У. Куйбышава. Памёр 28 студзеня 1981 года, пахаваны ў роднай вёсцы Філіпкава Віцебскага раёна Віцебскай вобласці Рэспублікі Беларусь.
Узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Айчыннай вайны 1-й ступені, Славы 1-й, 2-й, 3-й ступені, медалямі, у тым ліку медалём «За адвагу».
Літаратура Абраменка Дзмітрый Кузьміч // Памяць: Віцебскі раён: Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі / Рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.]; Укл. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2004. — 772 с.: іл. — С. 349—350. — ISBN 985-02-0647-0. Беляев И. Н., Сысоев А. Н. Хроника солдатской славы. Минск, 1970. Долготович Б. Д. Кавалеры ордена Славы. Минск, 2006.
Костенков А. Г. Славен путь их боевой. Калининград, 1987. Лобода В. Ф. Солдатская слава. Книга 1. М., 1963. Мезенцев, В. Подвиг бесстрашия / В. Мезенцев // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). — 2009. — 2 ліпеня. — С. 3.
Солдатская слава. Свердловск, 1985.
Спасылкі
Полные кавалеры ордена Славы белорусы и уроженцы Белоруссии
Катэгорыя:Поўныя кавалеры ордэна Славы Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Пахаваныя ў Віцебскім раёне