Пры́бар (, ) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Мікалаеўскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне У 24 км на поўнач ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 72 км ад Гомеля.

Гідраграфія На захадзе меліярацыйны канал.

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель. Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы з завулкам, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XIX стагоддзя як вёска ў Гарадзецкай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. У 1858 годзе ў складзе маёнтка Прыбар, у валоданні памешчыка Варварына. У 1870 годзе пачала працаваць сукнавальня. Па перапісе 1897 года знаходзіўся хлебазапасны магазін. У 1909 годзе 331 дзесяціна зямлі, млын.

З 20 жніўня 1924 года да 1939 года цэнтр Прыбарскага сельсавета Гарадзецкага, з 4 жніўня 1927 года Рагачоўскага, з 5 красавіка 1936 года Буда-Кашалёўскага раёнаў Бабруйскай (да 26 ліпеня 1930 года) акругі, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці.

У 1929 годзе арганізаваны калгас «Новае жыццё», працавалі 3 ветракі. Падчас Вялікай Айчыннай вайны адмысловы дэсант савецкіх салдат 4 студзеня 1944 года разграміў штаб нямецкай 167-й дывізіі, які мясціўся ў вёсцы. Гэта аперацыя ў значнай ступені забяспечыла паспяховае наступленне савецкіх войскаў і захоп плацдарму на заходнім беразе ракі Дняпро. На фронце загінулі 46 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Чачора» (цэнтр — вёска Саўгасная). Працаваў фельчарска-акушэрскі пункт.

Насельніцтва

Колькасць 2004 год — 50 гаспадарак, 105 жыхароў.

Дынаміка 1816 год — 16 двароў, 90 жыхароў. 1858 год — 18 двароў, 109 жыхароў. 1897 год — 33 двары, 217 жыхароў (паводле перапісу). 1909 год — 42 двары, 278 жыхароў. 1925 год — 52 двары. 1959 год — 335 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 50 гаспадарак, 105 жыхароў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Мікалаеўскі сельсавет (Буда-Кашалёўскі раён)