Таруса — старадаўні рускі горад, адміністрацыйны цэнтр Тарускага раёна Калужскай вобласці.
Назва Назва Таруса ад назвы ракі Таруса, на ўтоку якой у Аку паселішча паўстала. Назва Таруса старабалцкага паходжання.
Корань Tar- лічыцца вельмі архаічным, звязаны з індаеўрапейскім *ter-, *tor- «хуткі, моцны»H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 57., шырэйшае значэнне «пранікаць, пераадольваць»J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 1074—1075.. З балцкай лексікі гэтае значэнне ў кораня знікла, выціснутае таго ж паходжання tarti «мовіць», ад *tor- «гучны, чутны», які эвалюцыянаваў ад «пранікаць» да «дасягаць голасам»J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 1088—1089..
Найбліжэйшыя гідранімічныя аналагі — латышскія водныя назвы Tara, Tar-upe, літоўская азёрная назва TaramaA. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 183. (пашыральнік -m- як у гідроніме Ner-emaA. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 228.), таксама назва ракі Тара (у басейне дзесенскай Нярусы)В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 210..
У стараеўрапейскай гідраніміі рачная назва таго ж паходжання Tara вядомая тым, што з дапамогай пашыральніка -nt- ад яе ўтвораны тапонім Tarentum, літаральна — «Тарскі» (месца на Тары)P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 4. Vilnius, 1998. C. 919. (як ад гідроніма Піна ўтварыўся тапонім Пінск, «пінскае месца, месца на Піне»). Такое ж назваўтварэнне з дапамогай гідранімічных пашыральнікаў вядомае і на ўсходзе старабалцкай тэрыторыі: у ракі Вопі на Падняпроўі — прыток Опісна (*Ap- > *Ap-esn-), у ракі Упа на Павоччы — прытокі Уперта (*Up- > *Up-ert-) і Упская (з назвай-«перакладам»).
У назве Таруса корань Tar- пашыраны пашыральнікам -us-, які таксама ў назве дзесенскай ракі НярусаВ. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 198.. Ён жа мяркуецца ў дняпроўскай рачной назве Водса (< *Vad-usa)В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 168..
Пашыральнік -us- вядомы ў літоўскім словаўтварэнні: kristi «падаць» (< *krit-sti) — kritusys «пылінка, труха» (што падае)P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 314.. Роднасныя яму пашыральнікі -es-, -is- у назвах тыпу Лучоса (< *Lauk-esa), Барыса (калі назва аўтэнтычная).
Рачная назва Таруса была матываваная хуткаплыннасцю ракі.
Агульныя звесткі Горад размешчаны пры ўпадзення ракі Тарусы ў раку Ака, за 36 км ад Серпухава, за 70 км ад Калугі. Дзякуючы свайму унікальна захаванаму абліччу — большасць будынкаў аднапавярховыя, пабудаваныя ў XIX стагоддзі, горад мае статус прыродна-архітэктурнага запаведніка, занесены ў пералік гістарычных гарадоў Расіі. Значны культурны цэнтр Расіі.
Крыніцы
Катэгорыя:Гарады Калужскай вобласці