Падчы́стае (, ) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Губіцкага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне У 19 км на паўднёвым захадзе ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 46 км ад Гомеля.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.
Гісторыя Заснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1929 годзе жыхары пасёлка ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Авангард» (цэнтр — вёска Старая Буда).
Да снежня 2009 года пасёлак уваходзіў у склад Старабудскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 .
Насельніцтва
Колькасць 2004 год — 3 гаспадаркі, 5 жыхароў.
Дынаміка 1959 год — 111 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 3 гаспадаркі, 5 жыхароў.
Літаратура
Катэгорыя:Губіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна