Но́вы Любаві́н (, ) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Ліпініцкага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне У 15 км на паўночны захад ад Буда-Кашалёва, 63 км ад Гомеля, 8 км ад чыгуначнай станцыі Салтанаўка (на лініі Жлобін — Гомель).
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель. Будынкі драўляныя сядзібнага тыпу.
Гісторыя Заснавана напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з вёскі Любавін. У 1925 годзе ў Любавінскім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі. У 1930 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас, працавала кузня. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 9 жыхароў. У 1959 годзе ў складзе калгаса імя В. І. Леніна (цэнтр — вёска Буда-Люшаўская).
Да 1 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Будалюшаўскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277.
Насельніцтва
Колькасць 2004 год — 2 гаспадаркі, 2 жыхара.
Дынаміка 1925 год — 5 двароў. 1959 год — 103 жыхара (паводле перапісу). 2004 год — 2 гаспадаркі, 2 жыхара.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна