__NOTOC__
27 мая (27 траўня) — сто сорак сёмы (сто сорак восьмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі 1634: У вёсцы Палянава пачаліся перамовы між прадстаўнікамі Рэчы Паспалітай і Расіі аб заканчэнні вайны 1632—1634 гадоў. 1703: Заснаваны горад Санкт-Пецярбург. 1799: Армія А. Суворава падчас Італьянскага паходу бярэ горад Турын. 1905: Пачалася Цусімская бітва ў Японскім моры. 1924: Урачыста закладзены Курган Бессмяротнасці Адама Міцкевіча ў Навагрудку. 1937: У Сан-Францыска адкрыты мост Залатыя Вароты. 1960: Адбыўся ваенны пераварот у Турцыі. 1991: У Мінску завяршыўся I Міжнародны кангрэс беларусістаў (пач. 25.5.1991). 1994: А. Салжаніцын разам з сям'ёй вярнуўся з ЗША ў Расію.
Нарадзіліся
1699: Джавані Антоніа Гвардзі, італьянскі мастак 1871: Жорж Руо, французскі мастак 1877: Айседора Дункан, амерыканская танцоўшчыца 1881: Адольф Эрсблё, нямецкі мастак 1895: Ігнат Дварчанін, беларускі грамадска-палітычны дзеяч, скарыназнаўца (пам. 8.12.1937) 1900: Уладзімір Жылка, беларускі паэт (пам. 1.3.1933) 1913: Вольс, французскі жывапісец, фотамастак 1930: Эйна Тамберг, эстонскі кампазітар 1931: Васіль Жураўлёў, беларускі літаратуразнаўца 1932: Анатоль Сабалеўскі, беларускі тэатразнавец і педагог 1937: Міхаіл Біч, беларускі гісторык (пам. 17.3.1999) 1947: Рыйва Сініярв, эстонскі дзяржаўны дзеяч 1951: Ана Белен, іспанская спявачка і актрыса 1957: Алег Латышонак, беларускі гісторык 1970: Джозеф Файнс, брытанскі акцёр 1971: Сяргей «Скрыпа» Скрыпнічэнка, лідар гурта žygimont VAZA 1988: Сяргей Леанідавіч Лагун, беларускі цяжкаатлет 1989: Алёна Заварзіна, расійская сноўбардыстка
Памерлі thumb|100px|Нэру 927: Сімяон I, цар Балгарыі 1525: Томас Мюнцэр, прапаведнік часоў Рэфармацыі 1564: Жан Кальвін, дзеяч Рэфармацыі, заснавальнік кальвінізму (нар. 10.7.1509) 1840: Нікало Паганіні, італьянскі скрыпач-віртуоз і кампазітар 1939: Іозеф Рот, аўстрыйскі пісьменнік 1964: Джавахарлал Нэру, індыйскі палітык 1997: Зінаіда Канапелька, беларуская актрыса 2003: Лучана Берыа, італьянскі кампазітар 2009: Клайв Грэнджэр, брытанскі эканаміст, Нобелеўскі лаўрэат па эканоміцы (2003) 2012: Фрыдрых Хірцэбрух, нямецкі матэматык 2019: Клод Бельгард, французскі мастак 2022: Міхаэль Села, ізраільскі вучоны ў галіне хімічнай імуналогіі 2023: Ілья Іосіфавіч Кабакоў, мастак
Святкуюць Балівія: Дзень маці Нікарагуа: Дзень узброеных сілаў
527