Лю́шаў. Сустракаецца таксама варыянт Лю́шава, н. (, ) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Ліпініцкага сельсавета.

Паблізу ёсць паклады гліны.

Цікавы факт У пачатку 19 ст. у Дудах фіксавалася прозвішча Люшэвічhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSM1-6961-G?i=838&cat=2322277.

Геаграфія

Размяшчэнне За 16 км на поўнач ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 64 км ад Гомеля.

Гідраграфія На ўсходзе рака Гліна (прыток ракі Ліпа).

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозеЧачэрск — Буда-Кашалёва. Планіроўка складаецца з просталінейнай, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад вуліцы, паралельна да якой на захадзе праходзіць кароткая вуліца. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVI стагоддзя як вёска ў валоданні Солтанаў, дзе знаходзіўся іх фамільны магільны склеп. Напачатку XVII стагоддзя пабудаваны касцёл. Пасля першага падзела Рэчы Паспалітай (1772 год) у складзе Расійскай імперыі. Па інвентары 1848 гады вёска і фальварак у складзе памешчыцкага маёнтка, у Рагачоўскім павеце Магілёўскай губерні. Праз вёску праходзіла паштовая дарога з Гомелю ў Жлобін. У 1858 годзе знаходзіўся касцёл. У 1878 годзе Солтаны мелі ў вёсцы і наваколлях карчму, 2 млыны і крупарушку. У 1885 годзе адкрыта школа, якая ззнаходзілась ў наёмнай сялянскай хаце. Напачатку 1920-х гадоў для яе быў вылучана нацыяналізаваны будынак. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: хлебазапасны магазін (з 1884 года). Побач быў аднайменны фальварак, дзе меўся вятрак.

У 1925 годзе ў Любавінскім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі. У 1929 годзе арганізаваны калгас «Камінтэрн», працавалі гамарня і нафтавы млын. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 39 жыхароў вёскі. Да 13 лютага 1958 года вёска ўваходзіла ў склад Буда-Люшаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 13 лютага 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 4.. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Юбілейны» (цэнтр — вёска Негаўка).

Насельніцтва

Колькасць 2004 год — 11 гаспадарак, 14 жыхароў.

Дынаміка 1848 год — 183 жыхара. 1858 год — 26 двароў. 1897 год — 39 двароў, 245 жыхароў (паводле перапісу). 1909 год — 290 жыхароў. 1925 год — 112 двароў. 1959 год — 273 жыхара (паводле перапісу). 2004 год — 11 гаспадарак, 14 жыхароў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Ліпініцкі сельсавет