Кры́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Крыўск.
Гісторыя Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Уваравіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна. 26 чэрвеня 1969 года скасаваны пасёлкі Будзішча, Дубраўка і РагавыРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 22 (1252).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Крыўскага сельсавета 6 населеных пунктаў. 1 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Івольскага сельсавета (9 населеных пунктаў: вёскі Івольск, Лозкі, Сінічына, пасёлкі Восаў, Дунай, Красная Плошчадзь, Расцяробы, Смаловыя Лозкі і Чырвоны Лужок)Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области .
Склад У склад Крыўскага сельсавета ўваходзілі населеныя пункты, якія зараз не існуюць: да 1936 года — пасёлак Яначкаў, да 1969 года — пасёлкі Будзішча, Дубраўка, Рагавы, да 1997 года — пасёлак Першамайскі, да 2013 года — пасёлак Добрая НадзеяРешение Буда-Кошелевского районного Совета депутатов от 21 мая 2013 г. № 169 Об упразднении сельского населенного пункта Буда-Кошелевского района, да 2015 года — пасёлак ПершабацунскіРешение Буда-Кошелевского районного Совета депутатов от 29 декабря 2015 г. № 57 Об упразднении сельского населенного пункта Буда-Кошелевского района.
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў) — 1142 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 91,2 % — беларусы, 5,9 % — рускія, 2,1 % — украінцы; паводле перапісу 2019 года (17 населеных пунктаў) — 1337 чалавек.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Уваравіцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе