Дасто́еўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Дастоева.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Застружскі сельсавет у складзе Іванаўскага раёна Пінскай вобласці. Цэнтр — вёска Застружжа. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 26 лютага 1958 года цэнтр перанесены ў вёску Дастоева, сельсавет перайменаваны ў ДастоеўскіРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 лютага 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 3.. 9 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кротаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.. 25 снежня 1962 года сельсавет перададзены ў склад Драгічынскага раёна за выключэннем вёсак Атолчыцы, Вілы, Закуцце, Каралін, Кротава, Навасёлкі, Палкоцічы, Скарацічы, якія перададзены Пінскаму раёнуУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 25 декабря 1962 г. Об укрупнении сельских районов Белорусской ССР . З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Іванаўскага раёна, вёскі Атолчыцы, Вілы, Закуцце, Каралін, Кротава, Навасёлкі, Палкоцічы, Скарацічы вернуты са складу Ахоўскага сельсавета Пінскага раёнаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 6 января 1965 г. Об образовании новых районов Белорусской ССР . На 1 студзеня 1974 года ў складзе Дастоеўскага сельсавета было 14 населеных пунктаў. 21 ліпеня 1980 года скасаваны вёскі Закуцце і Скарацічы (зліліся з вёскай Палкоцічы)Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 ліпеня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 31 (1657).. 26 чэрвеня 2013 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Моладаўскага сельсаветаРешение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 287 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ивановского района Брестской области .
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1572 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 94,5 % — беларусы, 2,8 % — рускія, 2,2 % — украінцы.
На момант скасавання ў сельсавет уваходзілі 12 населеных пунктаў: Атолчыцы, Вілы, Вулька Дастоеўская, Дастоева, Заруддзе, Застружжа, Каралін, Красіеўка, Кротава, Лысуха, Навасёлкі, Палкоцічы.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Іванаўскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Драгічынскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе