Паслядоўнасць Хабла — класіфікацыя галактык, прапанаваная ў 1936 Эдвінам Хаблам. З тых часоў прапанаваны больш падрабязныя класіфікацыі, але класіфікацыя Хабла ўсё яшчэ актуальная.
center|frame|Для спіральных галактык памер балджа і таўшчыня рукавоў «злева направа» меншаюць, канцэнтрацыя пылу павялічваецца. right|thumb|350px
E0—E7 — эліптычныя галактыкі, маюць адносна раўнамернае размеркаванне зорак без відавочнага ядра. Лічба паказвае эксцэнтрысітэт: галактыкі E0 практычна шарападобныя, з павелічэннем нумара развіваецца сплюснутасць. Лік паказвае форму праекцыі на плоскасць назірання, а не рэальную форму галактыкі, якую можа быць цяжка вызначыць. S0 — лінзападобныя галактыкі дыскападобнай формы з відавочна выяўленым цэнтральным балджам (пукатасцю), але без назіраемых рукавоў. Sa, Sb, Sc, Sd — спіральныя галактыкі, якія складаюцца з балджа і вонкавага дыска, які змяшчае рукавы. Літара паказвае, наколькі шчыльна размешчаны рукавы. SBa, SBb, SBc, SBd — спіральныя галактыкі з перамычкай, у якіх цэнтральны балдж перасякае яркі бар (перамычка), ад якога адыходзяць рукавы. Irr — няправільныя галактыкі, якія не могуць быць аднесены ні да аднаго з пералічаных класаў. Галактыкі тыпу IrrI утрымліваюць рэшткі спіральнай структуры, а IrrII маюць зусім няправільную форму.
Сам Хабл лічыў гэту паслядоўнасць эвалюцыйнай. Па яго меркаванні эвалюцыя адбывалася ад эліптычных да спіральных галактык. З тых часоў эліптычныя галактыкі завуць раннім класам, а спіральныя — познім.
+ Вядомыя ўласцівасці галактык Тып галактыкі Маса(у масах Сонца) Свяцільнасць(у свяцільнасцях Сонца) Дыяметр(кілапарсек) Зорнае насельніцтва Працэнт сяродназіраемых галактык Спіральныя (S і SB) 109 — 1011 108 — 1010 5 — 250 дыск: Насельніцтва Iгало: Насельніцтва II 77 % Эліптычныя (E) 105 — 1013 105 — 1011 1 — 205 Насельніцтва II 20 % Ірэгулярныя (Irr) 108 — 1010 107 — 109 1 — 10 Насельніцтва I 3 %
Часам схему, намаляваную на малюнку, завуць «камертонам Хабла».
Гісторыя Паслядоўнасць Хабла была прапанавана Эдвінам Хаблам у 1926 годзе, і мадыфікавана ім жа ў 1936 годзе. У 1936 годзе быў дададзены клас лінзападобных галактык.
Гл. таксама Марфалагічная класіфікацыя галактык Пекулярныя галактыкі
Крыніцы
Катэгорыя:Астрафізіка * Катэгорыя:Класіфікатары