Мікалай Мікалаевіч Каржанеўскі () — савецкі ваенны дзеяч, удзельнік вызвалення Беларусі ад нямецкіх захопнікаў ў гады Вялікай Айчыннай вайны, генерал-маёр (1942), камандзір 26-й гвардзейскай стралковай дывізіі.

Біяграфія Нарадзіўся 6 снежня 1906 года ў горадзе Фастаў Кіеўскай губерні (сучасная Кіеўская вобласць Украіны).

У 1924 годзе па камсамольскай пуцёўцы быў накіраваны ў Адэскую ваенную школу. У 1937 годзе скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ і служыў начальнікам штаба дывізіі ў Забайкальскай ваеннай акрузе.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны удзельнічаў у бітве пад Масквой. З сакавіка 1942 года — камандзір 26-й гвардейскай Усходне-Сібірскай стралковай дывізіі. Дывізія пад яго камандаваннем вызначылася ў снежні 1943 года пры вызваленні горада Гарадок (Віцебская вобласць) у ходзе Гарадоцкай аперацыі і атрымала ганаровае найменне «Гарадоцкая».

Загінуў 5 студзеня 1944 года ад выбуху снарада пры руху ў напрамку Віцебска. Пахаваны ў Гарадку на Ваенных могілках. На яго магіле ўстаноўлены бюст.

Ушанаванне памяці Імем М. М. Каржанеўскага названа адна з вуліц горада Гарадок.

Літаратура

Катэгорыя:Ваенныя дзеячы СССР Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Генерал-маёры СССР