Ко́зі Рог. Сустракаецца таксама варыянт Казі́ны Рог (, ) — былы пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіў у склад Патапаўскага сельсавета.

Ліквідаваны 20 сакавіка 2010 года«Об упразднении сельского населенного пункта». Решение Буда-Кошелевского районного Совета депутатов от 20 марта 2010 г. № 206 .

Геаграфія

Размяшчэнне У 15 км на паўночны захад ад Буда-Кашалёва, 6 км ад чыгуначнай станцыі Забаб’е (на лініі Жлобін — Гомель.

Гісторыя Каля мястэчка ў 1960 і ў 1980 гадах выяўлена два скарбу. Знойдзеныя рэчы, вырабленыя ў Старажытнай Русі ў канцы XI — пачатку XIII стагоддзяў, што сведчыць пра дзейнасць чалавека ў гэтых месцах з даўніх часоў. Сучасны пасёлак заснаваны напачатку 1920-х гадоў на былых памешчыцкіх землях перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1929 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе гаспадаркі Буда-Кашалёўскага аграрна-тэхнічнага каледжа (цэнтр — горад Буда-Кашалёва).

Забудова драўляная сядзібнага тыпу.

Насельніцтва

Колькасць 2004 год — 2 гаспадаркі, 3 жыхара.

Дынаміка 1959 год — 98 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 2 гаспадаркі, 3 жыхара.

Літаратура

Спасылкі