МурашкаедавыяНапісанне Мурашкаедавыя ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.11. Мн., 2000, С.33 (Myrmecophagidae) — сямейства млекакормячых атрада непаўназубых.
Класіфікацыя Уключае 3 роды і 4 віды, распаўсюджаныя ў Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы:
Род Карлікавыя мурашкаеды (Cyclopes) Карлікавы мурашкаед (Cyclopes didactylus) Род Гіганцкія мурашкаеды (Myrmecophaga) Гіганцкі мурашкаед (Myrmecophaga tridactyla) Род Чатырохпальцавыя мурашкаеды (Tamandua) Чатырохпальцавы мурашкаед (Tamandua tetradactyla) Мексіканскі тамандуа (Tamandua mexicana)
Памеры вагаюцца ад мініяцюрнага карлікавага мурашкаеда, які важыць менш за 400 г пры даўжыні цела 15 см, да гіганцкага мурашкаеда, вага якога пераўзыходзіць 30 кг, а даўжыня цела — 1,2 м. Самцы буйнейшыя за самак. Ва ўсіх мурашкаедаў доўгія, трубкападобныя пысы з маленькай, вузкай ротавай шчылінай. Вушы невялікія, круглявыя; вочы маленькія. У тамандуа і карлікавага мурашкаеда хвост хапальны, на канцы аголены. Пярэднія лапы пяціпальцавыя, узброеныя доўгімі і вострымі кручкаватымі кіпцюрамі; асабліва развіты кіпцюр на III пальцы (да 10 см). Заднія лапы 4 — ці 5-пальцавыя, з больш кароткімі кіпцюрамі. Вельмі доўгі, чарвякападобны язык служыць лоўчых органам: ён змочваецца ліпкай слінай, вылучаемай сліннымі залозамі. У гіганцкага мурашкаеда яго даўжыня дасягае 60 см; гэта больш, чым у любога іншага сухапутнага звера. Цела пакрыта густымі валасамі; яны кароткія і мяккія (карлікавы мурашкаед) або доўгія і грубыя (гіганцкі мурашкаед). Афарбоўка даволі кантрасная, ад шэрай да залаціста-бурай на спіне, жаўтлявая або шаравата-белая на жываце; для чатырохпальцавага мурашкаеда характэрныя чарнявыя палосы або шырокая чорная пляма на тулаве.
Чэрап падоўжаны і выглядае далікатным, але на самой справе яго косткі тоўстыя і трывалыя. Зубы цалкам адсутнічаюць.
Катэгорыя:Сямействы млекакормячых